Стурля Гольм Легрэйд

нарвэскі біятляніст From Wikipedia, the free encyclopedia

Стурля Гольм Легрэйд
Remove ads

Стурля Гольм Легрэйд (па-нарвэску: Sturla Holm Lægreid) — нарвэскі біятляніст. Здабываў залатыя мэдалі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году[3].

Больш інфармацыі Агульная інфармацыя, Мэдалі ...
Remove ads

Кар’ера

Легрэйд гадаваўся ў Бэруме, то бок прадмесьці Осьлё, у сям’і з трыма дзецьмі, якая займалася спортам[4]. Яшчэ зь дзяцінства займаўся лыжамі, а таксама футболам, тэквандо і бандзі. У веку 16 гадоў засяродзіўся на біятлёне і цягам трох гадоў наведваў спартовую гімназію ў Осьлё[5]. У гэты час ён браў удзел у Эўрапейскім юнацкім зімовым алімпійскім фэстывалі 2015 году, дзе здабыў срэбра ў гонцы перасьледу і золата ў зьмяшанай эстафэце[6].

Улетку 2020 году Нарвэская асацыяцыя біятлёну ўлучыла Легрэйда ў сваю зборную з шасьці чалавек. На першым этапе Кубка сьвету ў новым сэзоне ў Кантыялахці нечакана здабыў перамогу ў індывідуальнай гонцы на 20 км з чыстай стральбой, атрымаўшы жоўтую кашулю як лідэр у агульным заліку. За сэзон спартовец атрымаў яшчэ шэсьць асабістых перамогаў і заняў 2-і радок у агульным заліку, саступіўшы першае месца Яганэсу Тынэсу Бё. На чэмпіянаце сьвету ў Паклюцы ў 2021 годзе заваяваў чатыры залатыя мэдалі, то бок у асабістым заліку, масавым старце, мужчынскай эстафэце і зьмяшанай эстафэце, дзе ў кожнай гонцы выходзіў як пачатковы лыжнік. Асабліва добра ў нарвэжца атрымлівалася на стрэльбішчы, дзе трапна цэліў у 97% мішэняў у індывідуальных гонках чэмпіянату сьвету[7], трымаючы паказьнік ня менш за 92% цягам сэзону. Ён быў другім найлепшым стралком зімы пасьля Сымона Эдэра[8].

Thumb
Легрэйд (зьлева) разам зь Яганэсам Тынэсам Бё і Сэбастыянам Самуэльсанам на чэмпіянаце сьвету 2023 году.

У алімпійскім сэзоне 2021—2022 гадоў Легрэйд здабыў дзьве індывідуальныя і чатыры эстафэтныя гонкі Кубка сьвету. Ён зноў быў другім у агульным заліку, на гэты раз саступіўшы французу Кентэну Фіё-Мае. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне меў цяжксьці ў стральбе, праз што застаўся без мэдалёў у асабістых гонках[9]. Тым ня менш, у мужчынскай эстафэце здабыў залаты алімпійскі мэдаль[10]. У сэзоне 2022—2023 гадоў Легрэйд трэці раз запар заняў другое месца ў агульным заліку, зноў саступіўшы Яганэсу Тінэсу Бё. Цягам сэзону Легрэйд атрымаў адную перамогу ў гонцы перасьледу ў Ансі ў складаных умовах. На чэмпіянаце сьвету 2023 году Легрэйд і Бё сталі чэмпіёнамі сьвету ў зьмяшанай эстафэце і заваявалі срэбра ў мужчынскай эстафэце. Легрэйд таксама здабыў срэбра ў перасьледзе і індывідуальнай гонцы на 20 км і бронзу ў спрынце, кожным разам саступаючы Бё. У канцы сэзону Легрэйд прапусьціў некалькі заездаў празь хваробу на каранавірус[11].

На Кубку сьвету 2023—2024 гадоў Легрэйд неаднаразова не трапляў нават у дзясятку найлепшых[12]. Падчас чэмпіянату сьвету ў Ленцэргайдэ ў сьнежні 2023 году Легрэйд выпадкова стрэліў у памяшканьне каманды падчас трэнаваньня з пустымі патронамі, памылкова загрузіўшы поўны магазын замест пустога. Стрэл трапіў у зэдлік. За парушэньне правілаў бясьпекі быў дыскваліфікаваны з гонкі з масавым стартам[13]. На чэмпіянаце сьвету ў Новэ-Места 10 лютага 2024 году стаў чэмпіёнам сьвету ў спрынце, апярэдзіўшы Яганэса Тынэса Бё.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads