Нарвэская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нарвэская мова
Remove ads

Нарвэ́ская мо́ва (па-нарвэску: norsk nɔʂːk) — мова германскае ґрупы індаэўрапейскае моўнае сям’і, на якой размаўляюць у Нарвэгіі. Гістарычная нарвэская мова найбольш блізкая да фарэрскай і ісьляндзкай моваў. Аднак дзякуючы значнаму ўплыву дацкай мовы і некатораму ўплыву швэдзкай, нарвэская ў агульным разуменьні блізкая і да гэтых моваў. Больш сучасная клясыфікацыя ставіць нарвэскую разам з дацкай і швэдзкай у ґрупу мацерыковых скандынаўскіх моваў, у адрозьненьне ад астраўных скандынаўскіх моваў.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Мінуўшчына

Нарвэская мова панавала ў краіне да пэрсанальнай вуніі з Даніяй 1536 году. Той старажытны від мовы захаваўся сярод ісьляндзкіх нашчадкаў нарвэскіх перасяленцаў у выглядзе сучаснай ісьляндзкай мовы. Зь пераходам да вуніі з Швэцыяй у 1814 годзе ў дзяржаўную мову ўводзяцца нарвэскія словы, якую мовазнавец Кнуд Кнудсэн (1812—1895) ад пачатку нарок дацка-нарвэскай. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Нарвэгіі ў 1905 годзе яна стаецца кніжнай мовай краіны. Пад канец ХІХ стагодзьдзя парлямэнт дазволіў школам весьці навучаньне на нарвэскай краёвай мове, якую вярнуў у літаратуру мовазнавец Івар Осэн (1813—1896) сваім дасьледаваньнем заходніх гаворак. Пасьля атрыманьня Нарвэгіяй незалежнасьці яе называюць новай нарвэскай. У далейшым кніжная мова прыпадабняецца да яе цягам 6 правапісна-граматычных рэформаў 1907, 1917, 1938, 1952, 1959 і 1981 гадоў[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads