Стывэн Джэрард
ангельскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стывэн Джордж Джэрард (па-ангельску: Steven George Gerrard; нар. 30 траўня 1980 году ва Ўістане, графства Мэрсісайд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст і футбольны трэнэр. Шматгадовы капітан «Лівэрпулу». Лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляў у цэнтры поля, але часам выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсьць досьвед гульні на пазыцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскае імпэрыі ад сьнежня 2007 году.
Remove ads
Кар’ера
Амаль усю сваю кар’еру Джэрард правёў у складзе клюба «Лівэрпул», дэбютаваў у 1998 годзе і зацьвердзіўся ў асноўным складзе ў сэзоне 2000—2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Лівэрпулу». Разам з камандай ён двойчы атрымоўваў перамогу ў Кубку Ангельшчыны, Кубку УЭФА ў 2001 годзе і Лізе чэмпіёнаў у 2005 годзе. 7 лютага 2015 году было аб’яўлена, што пасьля 17 гадоў праведзеных у родным «Лівэрпулі» ўлетку 2015 году Стывэн зьедзе ў амэрыканскі клюб «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[4].
За зборную Ангельшчыны Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы зь ёй 114 матчаў на шматлікіх рэгіёнальных і сусьветных форумах. Былы віцэ-капітан зборнай Ангельшчыны.
У лістападзе 2021 году стаў галоўным трэнэрам клюбу «Астан Віла»[5].
Remove ads
Дасягненьні
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (2): 2001, 2006
- Уладальнік Кубка ангельскай лігі (3): 2001, 2003, 2012
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2001, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2005
- Уладальнік Кубак УЭФА: 2001
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (2): 2001, 2005
Асабістыя ўзнагароды
- Найлепшы малады футбаліст Ангельшчыны: 2001
- Найлепшы малады гулец сэзону 2000/01 па вэрсіі Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
- Самы каштоўны гулец Лігі чэмпіёнаў: 2004/05
- Найлепшы футбаліст Ангельшчыны: 2006, 2009
- Гулец году сэзону 2005/06 па вэрсіі футбалістаў Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
- Найлепшы гулец сэзону 2008/09 заўзятараў Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
- Найлепшы гулец сэзону 2008/09 па вэрсіі Асацыяцыі футбольных журналістаў
- Уладальнік прэміі Гулец месяца АПЛ (5 раз — больш за каго-небудзь, гэтак жа як і Ўэйн Руні):
- Сэзон 2000/01 — сакавік
- Сэзон 2002/03 — сакавік
- Сэзон 2004/05 — сьнежань
- Сэзон 2005/06 — красавік
- Сэзон 2008/09 — сакавік
- Чалец ордэна Брытанскай імпэрыі: 2007
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads