Стыў Джобс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стывэн Пол Джобс (1955, Сан-Францыска — 2011, Пала-Альта) — амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генэральны дырэктар амэрыканскай карпарацыі «Apple». Таксама зьяўляўся заснавальнікам і былым генэральным дырэктарам студыі «Піксар».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся па-за шлюбам ад сырыйскага араба і амэрыканкі нямецкага паходжаньня. Выхоўваўся прыёмнымі бацькамі Полам і Кларай Джобсамі.
У 1977 г. распрацаваў сумесна з Стывэнам Возьнякам (нар. 1950) і Родні Голтам(en) (нар. 1934) першы камэрцыйна пасьпяховы пэрсанальны кампутар (Эпл 2(en)). У 1984 г. стаў адным з 48 распрацоўнікаў першага кампутара з мышшу (Макінтош(en)). 13 верасьня 1985 г. пакінуў «Эпл» разам зь 7 асноўнымі распрацоўнікамі «Макінтоша». Заснаваў прадпрыемства «Нэкст»(en) у галіне распрацоўкі кампутараў для ВНУ і прадпрымальніцтва. 3 лютага 1986 г. сузаснаваў разам з Эдвінам Кэтмэлам(en) (нар. 1945) і Элві Сьмітам(en) (нар. 1943) анімацыйную студыю «Піксар»(en). У 1995 г. быў разам з Эдўінам Кэтмэлам выканаўчым супрадусарам мультфільма «Гісторыя цацак», прагляд якога сабраў $362 млн пры $30 млн выдаткаў (12-кратная акупнасьць)[10].
9 лютага 1997 г. «Эпл» набыў «Нэкст» за $429 млн. 9 ліпеня заняў пасаду кіраўніка «Эпл». 1 жніўня 2004 г. паведаміў супрацоўнікам аб выдаленьні ракавай пухліны з падстраўнікавай залозы. 5 траўня 2006 г. кампанія «Ўолт Дыснэй»(en) набыла «Піксар» за $7,4 млрд. У выніку стаў найбольшым прыватным акцыянэрам (7%) і сябрам рады кіраўнікоў «Ўолт Дыснэй»[10].

9 студзеня 2007 г. прадставіў распрацаваны пад яго кіраўніцтвам першы смартфон са шкляным шматдотыкавым экранам (iPhone). У сярэдзіне красавіка 2009 г. яму перасадзілі печань. 3 красавіка 2010 г. прадставіў першы пляншэт са шкляным шматдотыкавым экранам (iPad). У 2010 г. «Эпл» займеў найбольшую ў сьвеце капіталізацыю сярод прадпрыемстваў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў (звыш $300 млрд), абышоўшы «Майкрасофт». 17 студзеня 2011 г. сышоў у адпачынак па стане здароўя. 24 жніўня падаў у адстаўку з пасады кіраўніка «Эпл»[10].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads