Стэфан Лёвэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэль Стэфан Лёвэ́н (па-швэдзку: Kjell Stefan Löfven; нарадзіўся 21 ліпеня 1957 году ў Стакгольме, Швэцыя[1]) — швэдзкі палітык, былы прэм’ер-міністар Швэцыі (з 3 кастрычніка 2014 году да 25 верасьня 2018 году), старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі (з 27 студзеня 2012 году), былы старшыня прафсаюзнага аб’яднаньня IF Metall (з 1 студзеня 2006 па 27 студзеня 2012 году). З моманту пазбаўленьня ад абавязкаў прэм’ер-міністру ўзначальваў пераходны ўрад краіны[2].
Remove ads
Біяграфія
Стэфан Лёвэн нарадзіўся ў раёне Аспудэн у паўднёвай частцы Стакгольму, але ягоная маці ня здолела гадаваць адразу двух дзетак-блізьнятаў (бацька Стэфана памёр яшчэ да яго нараджэньня), і ва ўзросьце 10 месяцаў Стэфана Лёвэна ўсынавілі лесаруб зь мястэчка Сунэрста (камуна Салефтэа) Турэ Мэляндэр і ягоная жонка Ірыс[3]. У Мэляндэраў ужо былі дачка і сын.
Палітычная кар’ера
Натхнёны дзейнасьцю Ўляфа Пальмэ, Стэфан Лёвэн уключыўся ў дзейнасьць швэдзкіх сацыял-дэмакратаў яшчэ з 13-гадовага ўзросту. Пасьля таго, як старшыня партыі Гокан Югольт раптоўна пакінуў сваю пасаду 26 студзеня 2012 году, на наступны дзень яго наступнікам абралі Стэфана Лёвэна[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads