Султанат Занзыбар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Султанат Занзыбар
Remove ads

Занзыбар — дзяржава-султанат на аднайменнай выспе, якая існавала з XIX стагодзьдзя да 1964 году. З 1964 зьяўляецца часткай Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія (АРТ).

Thumb
Сьцяг султанату Занзыбар

Гісторыя

Вылучалася ў якасьці долі малодшым чальцам дынастыі кіраўнікоў Амана Бу Саіды. Улада султана Занзыбара распасьціралася перш на паласу ад 3° пч. ш. (Варшэйх) да 10° пд. ш. (бухта Тунгі), шырынёй паміж мысам Дальгада і Кіпіні на рацэ Озі — у 20 км, і, акрамя таго, на выспах Занзыбар, Пэмба і інш. Да сярэдзіны 1880-х гг. Занзыбар знаходзіўся пад уплывам Ангельшчыны, хоць фармальнага пратэктарата не было. Калі Нямеччына набыла валадарствы на ўсходнім беразе Афрыкі, то і яна ўмяшалася ў справы Занзыбара, імкнучыся падпарадкаваць яго свайму ўплыву, і завалодала часткай мацерыковых валадарстваў султана. Дамова Нямеччыны з Ангельшчынай прывяло да канфіскацыі гэтымі дзяржавамі большай часткі валадарстваў султана. З 1888 году паласа ад ракі Равума да Умбы (унутраная) кіравалася Германскай усходне-афрыканскай асацыяцыяй, а на поўначы ад Умбы, роўна як і гавані і выспы на паўначы ад Таны, — ангельскай Усходне-Афрыканскай кампаніяй. У 1890 годзе Ангельшчына атрымала пратэктарат над Занзыбаром, і яе ўплыву падпарадкаваная краіна ад Умбы да ракі Юбы. Нямеччына за 4 млн марак купіла ў султана яго правы на занятую ёю частку Занзыбара.

Remove ads

Кіраўнікі Занзыбара з дынастыі Бу Саіды

  • Халід ібн Саід нар.1819, хаміс Занзыбара 1828—1854, сын Саід ібн Султан, султана Саідыдзкай дзяржавы Маската і Амана ў 1806—1856
  • Маджыд ібн Саід нар.1834, хаміс Занзыбара 1856—1861, султан Занзыбара 1861—1870, брат папярэдняга
  • Баргаш ібн Саід нар.1837, султан Занзыбара 1870—1888, брат папярэдняга
  • Халіфа ібн Баргаш нар.1852, султан Занзыбара 1888—1890
  • Алі ібн Саід р.1854, султан Занзыбара 1890—1893, брат Баргаш ібн Саід
  • Хамад ібн Тувайні нар.1857, султан Занзыбара 1893—1896, сын Тувайні ібн Саід, султана Саідыдзкай дзяржавы Маската і Амана ў 1856—1866
  • Халід ібн Баргаш нар.1874, султан Занзыбара 1896, памёр1927
  • Хамуд ібн Мухамад ібн Саід нар.1853, султан Занзыбара 1896—1902
  • Алі ібн Хамуд нар.1884, султан Занзыбара 1902—1911
  • Халіфа ібн Харуб ібн Тувайні нар.1879, султан Занзыбара 1911—1960
  • Абдалах ібн Харуб ібн Тувайні нар.1910, султан Занзыбара 1960—1963
  • Джамшыд ібн Абдалах р.1929, султан Занзыбара 1963—1964
Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Султанат Занзыбарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads