Сунданская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сунда́нская мо́ва (Баса сунда, сунданскае напісаньне ᮘᮞ ᮞᮥᮔ᮪ᮓ, літаральна «мова сундаў») — мова прыкладна 39 мільёнаў чалавек ад заходняй траціны вострава Ява, або каля 15% насельніцтва Інданэзіі. Мае некалькі дыялектаў:
- заходні, распаўсюджаны ў абласьцях Бантэн і некаторых частках Лямпунгу;
- паўночны, распаўсюджаны ў Багоры і паўночнай узьбярэжнай зоне Заходняй Явы;
- паўднёвы або прыянганскі дыялект (Бандунг і ваколіцы);
- сярэднеўсходні, распаўсюджаны ў Маджаленцы й Індрамаю;
- паўночна-ўсходні, распаўсюджаны ў Кунінгане, Чырыбоне і Брэбэсе (Цэнтральная Ява);
- паўднёва-ўсходні, распаўсюджаны ў Чыямісе, Банджары і Чылякапе (Цэнтральная Ява).
Сунданская мова выкарыстоўвае розныя сыстэмы пісьма. З даўніх часоў вядомыя сунданскае пісьмо (аксара сунда) і пегон, у цяперашні час выкарыстоўваецца таксама лацінскае пісьмо.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads