Супэрліга чэмпіянату Косава па футболе 2023—2024 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Супэрліга 2023—2024 гадоў — 25-ы розыгрыш Супэрлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Косава, які праходзіў з 12 жніўня 2023 году па 25 траўня 2024 году. Чэмпіёнам стаў «Балкані», які тым самым здабыў свой трэці тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх сем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Фэранікелі», «Фушэ-Косава» і «Лірыя». Гэтыя клюбы замянілі «Фэрызай», «Трэпчу-89» і «Дрэніцу».
Табліца
Крыніца: Футбольная фэдэрацыя Косава
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
- Пераможца Кубка Косава мусіў кваліфікавацца ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Балкані» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла другой камандзе лігі, кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла трэцяй камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
- Пункты (розьніца мячоў) у гульнях паміж сабою: «Гнілане» — 5 (+1), «Дукагін» — 5 (–1)
Remove ads
Вынікі гульняў
Пераходны матч
Па заканчэньні сэзону адбыўся пераходны матч паміж «Фэранікелі», які заняў восьмае месца Супэрлізе, і «Прышцінай э Рэ», якая заняла другое месца ў групе Б Першай лігі. Перамогу здабыў «Фэранікелі», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads