Сураў (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Су́раў (у вярхоўі — Сураўка) — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 49 км. Плошча вадазбору 215 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Канічы.

Remove ads

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Завідаўкі Клімавіцкага раёну, вусьце ў вёсцы Федараўцы Касьцюковіцкага раёну. Цячэ паўднёва-ўсходняй часткай Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у нізоўі абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаныя ярамі. Абалона перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча зьвілістае, вольна мэандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads