Шырата
кут між зэнітам і паралельль да экватара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Шырата́ — геаграфічная каардыната ў шэрагу сыстэмаў сфэрычных каардынатаў, якая вызначае знаходжаньне пунктаў на паверхні Землі, Сонца, плянэтаў і на нябеснай сфэры адносна экватару, экліптыкі.
Геаграфічная шырата φ — гэта кут паміж стромай лініяй у дадзеным пункце і роўніцай экватару, які адлічваецца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватару.
Праз адрозьненьні формы Зямлі (геоіда) ад шару, геаграфічная шырата пунктаў некалькі адрозьніваецца ад іх геацэнтрычнай шыраты, г. зн. ад кута паміж кірункам на дадзены пункт з цэнтру Зямлі і роўніцай экватару.
Шырату месца можна вызначыць з дапамогай такіх астранамічных інструмэнтаў як сэкстант ці гноман (простае вымярэньне), аднак у наш час зручней скарыстацца сыстэмай GPS і ГЛОНАСС (ускоснае вымярэньне). Ад шыраты, як і ад часу году, залежыць працягласьць дня.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Паралель
- Геаграфічныя каардынаты
- Даўгата
- Шыротная занальнасьць
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads