Сылескае ваяводзтва (1920—1939)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка II Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia

Сылескае ваяводзтва (1920—1939)
Remove ads

Сылескае ваяводзтва (па-польску: Województwo śląskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 15 ліпеня 1920 году.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Сылезкае ваяводзтва было адзінаю аўтаномнаю адзінкай у складзе міжваеннай Польшчы.

Remove ads

Геаграфія

Ваяводзтва знаходзілася ў заходняй Польшчы, межавала з Чэхаславаччынай і Нямеччынай і ваяводзтвамі Келецкім і Кракаўскім. Сядзіба ваяводзкае ўлады — Катавіцы.

Аўтаномія

Сылезыя атрымала аўтаномію ў выніку змаганьня Польшчы зь Нямеччынай за гэтыя землі. Да заканчэньня Першае сусьветнае вайны ў 1918 годзе тэрыторыя будучага ваяводзтва падзялялася між тэрыторыямі Прусіі ды Аўстра-Вугорскай імпэрыі, якім належалі цэнтар і поўнач ды Цешынскі рэгіён адпаведна; пруская частка складала правінцыю Сылезія, у той час як навакольле Цешыну ўваходзіла ў склад Сылезіі — адной з частак падначаленай Аўстра-Вугоршчыне Чэхіі. Польскі ўрад надаў аўтаномны статус Сылескаму ваяводзтву, каб прыцягнуць галасы жыхароў рэгіёну ў галасаваньні за дзяржаўную прыналежнасьць у сакавіку 1921 году. Сылескае ваяводзтва атрымлівала ўласны парлямэнт (Сылескі сойм) і ўласную казну. Адміністрацыя ваяводзтва падпарадкоўвалася ваяводзе, які быў вызначаны Варшавай, але на амаль усе рашэньні патрабаваў ён дазволу Ваяводзкай рады, у склад якой уваходзіў ён сам з сваім намесьнікам. Апошнімі чальцамі Рады былі людзі, якіх выбіраў Сылескі Сойм.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Ваяводзтва складалася з 3 гарадзкіх паветаў (Катавіцы, Каралеўская Гута[a], Бельска) і 8 земскіх паветаў: Бельскага (цэнтар: Бельска), Цешынскага (Цешын), Катавіцага, Люблінецкага, Пшчынскага, Рыбніцкага, Тарнагорскага і Сьвентахавіцкага паветаў. Паветы былі дадаткова падзеленыя на 25 гарадзкіх і 463 сельскія гміны.

Ваяводы

  • Юзэф Рымэр (16 чэрвеня 1922 — 5 сьнежня 1922)
  • Зыгмунт Жураўскі (15 сьнежня 1922 — 1 лютага 1923)
  • Антоні Шульціс (1 лютага 1923 — 3 сакавіка 1924)
  • Тадэвуш Концкі (15 кастрычніка 1923 — 2 траўня 1924)
  • Мечыслаў Більскі (6 траўня 1924 — 3 верасьня 1926)
  • Міхал Гражынскі (6 верасьня 1937 — 5 верасьня 1939)

Заўвагі

  1. Каралеўская Гута была ў 1934 г. перайменаваная ў Хожаў.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads