Сымфонія

музычная кампазыцыя для аркестру From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сымфо́нія (ад грэц. συμφονία — «сугучча») — твор для аркестра, які складаецца зь некалькіх частак, найбуйнейшая музычная форма сярод канцэртнай аркестравай музыкі.

Клясычная будова

Звычайна клясычная сымфонія (як і саната) складаецца з чатырох частак. Першая частка ў хуткім тэмпе, пішацца ў санатнай форме; другая, у павольным, пішацца ў форме рандо, радзей у форме санаты ці варыяцыі; трэцяя — скэрца ці мэнуэт — у трохчасткавай форме, чацьвертая частка, таксама ў хуткім тэмпе — у санатнай форме або ў вялікай форме рандо. Калі першая частка напісаная ва ўмераным тэмпе, то за ёй наадварот, можа сьледваць хуткая другая частка і павольная трэцяя частка (напрыклад, як ў дзявятай сымфоніі Бэтховэна).

Remove ads

Гісторыя

Заснавальнікам клясычнай мадэлі сымфоніі лічыцца Ёзэф Гайдн. У клясычнай сымфоніі толькі першая і апошняя часткі маюць аднолькавую танальнасьць, а сярэднія пішуцца ў танальнасьці, якія зьяўляюцца роднаснымі галоўнай, па якой і вызначаецца танальнасьць ўсех сымфоніяў. Выбітныя прадстаўнікі клясычнай сымфоніі — Вольфганг Амадэй Моцарт і Людвіг ван Бэтховэн.

Рамантычная сымфонія стала спалучэньнем клясычнай формы з рамантычнай экспрэсіяй і уплывам песень на характар тэматыкі. Разьвіваецца таксама тэндэнцыя праграмнасьці. Зьяўляюцца лейтматывам. Галоўнай тэндэнцыяй рамантызму зьяўлялася разрастайнасьць формы, складу аркестра і шчыльнасьці гучаньня.

Пачынаючы з другой паловы XIX стагодзьдзя і, асабліва ў XX стагодзьдзі строгія формы сымфоніі сталі разбурацца. Стала неабавязковым чатырохчастковасьць: сымфоніі могуць утрымліваць ад адной (напр. сымфоніі В. Сільвестрава), да адзінаццаці (14-я Сымфонія Д. Шастаковіча). Неабавязковай становіцца выкарыстаньне санатнай формы. Пасьля 9-й сымфоніі Л. Бэтховэна кампазытары сталі ўводзіць у сымфоніі вакальныя партыі. Аднак пастаяннай застаецца маштабнасьць і зьмястоўнасьць музычнага матэрыялу.

Remove ads

Вядомыя аўтары сымфоніяў

Ёзэфа Гайдна —104 сымфонія
Вольфганг Амадэй Моцарт —41 (68) сымфоніяў
Людвіг ван Бэтговэн —9 сымфоніяў
Франц Шубэрт —9 сымфоніяў
Робэрт Шуман —4 сымфоніі
Фэлікс Мэндэльсон —5 сымфоніяў
Гектар Бэрліёз —некалькі праграмных сымфоніяў
Антанін Дворжак —9 сымфоніяў
Яганэс Брамс —4 сымфоніі
Пётар Чайкоўскі —6 сымфоніяў (а таксама сымфонія «Манфрэд»)
Антон Брукнэр —10 сымфоніяў
Густаў Малер —10 сымфоніяў
Караль Шыманоўскі —4 сымфоніі
Ян Сыбэліюс —7 сымфоніяў
Сяргей Рахманінаў —3 сымфоніі
Ігар Стравінскі —5 сымфоніяў
Сяргей Пракоф’еў —7 сымфоніяў
Дзьмітры Шастаковіч —15 сымфоніяў (таксама некалькі камэрных сымфоніяў)
Барыс Лятошынскі —5 сымфоніяў
Чарлз Айвз —4 сымфоніі
Вітальд Лютаслаўскі —4 сымфоніі
Альфрэд Шнітке —9 сымфоніяў
Гія Канчелі* —7 сымфоніяў
Кшыштоф Пендэрэцкі* —7 сымфоніяў
Валентын Сыльвестраў* —7 сымфоніяў

* — Жывыя кампазытары, якія могуць павялічыць колькасьць напісаных імі сымфоніяў.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads