Сынагога Зальцмана (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сынаго́га Зальцмана — колішняя жыдоўская бажніца, якая месьціцца ў Менску на вуліцы Ракаўскай.
| сынагога | |
Сынагога Зальцмана | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Менск |
| Адрас | Вуліца Ракаўская (Менск) (24) |
| Каардынаты | 53°54′19″ пн. ш. 27°32′49″ у. д. |
| Канфэсія | юдаізм |
| Дата заснаваньня | 1864 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сынагога Зальцмана на мапе Беларусі Сынагога Зальцмана | |
Remove ads
Гісторыя
Сынагога была пабудаваная ў 1864 годзе на грошы купца Зальцмана для бедных жыдоў зь Менску на Ракаўскім прадмесьці, перабудаваная ў пачатку XX ст. Падчас Другой сусьветнай вайны была закінутая. Пасьля сканчэньня вайны была перабудаваная для разьмяшчэньня там спартовага клюбу. Цяпер там разьмяшчаецца шахматны цэнтар — спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву (СДЮШАР-11).
Архітэктура
Двухпавярховы са складаным плянам цагляны будынак. Галоўны фасад асымэтрычнай кампазыцыі, цэнтральная частка вылучаная рызалітам, завершаным фігурным атыкам. Вокны 1-га паверху паўцыркульныя, высокія, бязь ліштваў, другога — прастакутныя. У кутнім (у паўднёва-ўсходняй частцы) неглыбокім рызаліце прарэзанае вузкае высокае акно, якое асьвятляе лесьвічны вузел.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
