Царква Покрыва Багародзіцы (Петрыкаў)

праваслаўная царква ў Петрыкаве From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Петрыкаў)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя ў Петрыкаве. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на могілках[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Пакроўская царква па аднаўленьні
КраінаБеларусь
МестаПетрыкаў
Каардынаты52°07′44″ пн. ш. 28°30′32″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяТураўская япархія 
Архітэктурны стыльТрадыцыйная беларуская драўляная архітэктура
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, па 1944 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле пашыранай у навуковай літаратуры вэрсіі[1], драўляную царкву збудавалі ў канцы XVII ст. у вёсцы Сотнічах як стараверскую у т. зв. Аголіцкай пустыні. У 1746 годзе ўладальніца гэтых земляў, Разалія Хадкевіч, загадала перадаць царкву Сьвятому Пасаду.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сотнічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1836 годзе будынак царквы перанесьлі ў Петрыкаў на тэрыторыю могілак[2].

Аднак паводле меркаваньня С. Адамовіч, Пакроўскай царкве доўгі час прыпісвалася гісторыя драўлянай Мікольскай царквы Петрыкава. Менавіта яе ў свой час перадалі ўніятам, а ў 1836 годзе адбыўся не перанос будынка, а толькі асьвячэньня пад тытулам Покрыва Багародзіцы. Будынак, што захаваўся да нашага часу, збудавалі ў вёсцы Бабунічах па 1808 годзе, а ў 1831 годзе яго перанесьлі ў Петрыкаў. 23 лістапада 1837 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне царквы. Праз 29 гадоў царкву зачынілі на рамонт, які доўжыўся два гады (1866—1868).

Найноўшы час

За савецкім часам царква дзеяла да 1970-х гадоў. Існавала ідэя пра тое, каб зрабіць Пакроўскую царкву галоўнай у месьце, а Мікалаеўскую ўзарваць. Урэшце, апошнюю ўдалося зьберагчы, аднак Пакроўскую царкву зачынілі. З гэтага часу помнік знаходзіўся ў занядбаным стане.

У 2006 годзе адбыўся абвал часткі драўляных канструкцыяў у выніку чаго абрынуўся купал і каваны крыж на ім.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з трох квадратных пастаўленых па лініі зрубаў. Цэнтральны шырокі зруб мае 2-яруснае завяршэньне ў выглядзе чацьверыка і васьмярыка з купалам, над якім узвышаецца каваны крыж. Ашаляваныя сьцены аздабляюцца простымі вэртыкальнымі пілястрамі і гарызантальнымі карнізамі, прастакутныя вокны — простымі ліштвамі. Унікальнай рысай была тэхналёгія ўзьвядзеньня будынка безь цьвікоў. Іх, аднак, выкарысталі пазьней пры пераносе і рамонце царквы ў ХІХ ст. з мэтай умацаваньня канструкцыі.

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Бумажкова

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads