Сьвяты Бутвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутвід (лац. Butvidis[1], швэдз. Botvid; ? — каля 1120) — хрысьціянскі місіянэр у Швэцыі, Сьвяты.
Біяграфія
Нрадзіўся ў Сёдэрманляндзе (Швэцыя), выправіўся ў гандлёвае падарожжа ў Ангельшчыну, дзе пазнаёміўся з хрысьціянствам і навярнуўся ў хрысьціянскую веру[2]. Сьвяты Зігфрыд з Вэкшэ разам зь Сьвятым Давідам і Сьвятым Эскілем адправілі Бутвіда назад у Швэцыю у якасьці місіянэра. Місіянэры пашыралі хрысьціянства ў асноўным у Сёдэрманляндзе і Вэстманляндзе, у ваколіцах возера Мэлярэн.
Паводле легенды, Бутвіда забілі сякерай падчас катаньня на лодцы. Спачыў у Салемскай царкве (Salems kyrka) каля 1120 году.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads