Сьмерць ад сьмеху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьмерць ад сьмеху — досыць рэдкая і спэцыфічная зьява, пры якой доўгі і некантралюемы сьмех робіцца прычынаю біялягічнае сьмерці чалавека. У большасьці выпадкаў працяглы сьмех зьяўляецца прычынай сардэчнай недастатковасьці. Да таго ж, сьмерцю ад сьмеху часам лічыцца гібель, якая выкліканая стратай самакантролю падчас прыступу рогату.

Remove ads
Гістарычныя прыклады
Існуе некалькі гістарычных прыкладаў сьмерці ад сьмеху, некаторыя зь якіх можна лічыць дакладнымі:
- У III ст. да н.э. філёзаф Хрысіп пачаставаў свайго асла віном і неўзабаве памёр ад сьмеху, гледзячы, як жывёла спрабуе есьці інжыр.
- Ёсьць згадкі, што бірманскі кароль Нандабаін памёр ад сьмеху ў 1599 годзе, калі даведаўся, што Вэнэцыя зьяўляецца дзяржаваю без караля.
- У 1660 г. шатляндзкі арыстакрат, пісьменьнік і перакладчык Томас Уркхарт па адной з вэрсіяў памёр ад сьмеху, даведаўшыся пра рэстаўрацыю Карла II.
- 7 лістапада 1893 г. вядомы кубінскі паэт Хуліан дэль Касаль вячэраў зь сябрамі, адзін з гасьцей распавёў анекдот, ад якога ў паэта пачаўся бескантралюемы прыступ рогату. Сьмех выклікаў разрыў анэўрызмы аорты, крываток і раптоўную гібель.
![]() |
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads