Сьмільгінскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьмільгі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Сьмільгіні.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасуня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну.
11 лютага 1972 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасьмільгінскага (9 населеных пунктаў: Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Пятроўка, Смільгіні, Станкелішкі і Трайгі) і Забалацкага (6 населеных пунктаў: Баброўнікі, Бярозаўка, Запрудзяны, Каламыцкія, Пашкі і Слаўная) сельсаветаў[1].
На момант скасаваньня ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads