Сьпіс рэспублік СССР
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка СССР найвышэйшага ўзроўню From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьпіс рэспублік СССР мае сьпіс т. зв. саюзных рэспублік СССР.
Канстытуцыйны парадак
Паводле Канстытуцыі СССР 1977 году (гл. 8, ст. 71) рэспублікі Савецкага саюзу разьмешчаныя ў наступным парадку:
- Расейская СФСР
- Украінская ССР
- Беларуская ССР
- Узбэцкая ССР
- Казаская ССР
- Грузінская ССР
- Азэрбайджанская ССР
- Летувіская ССР
- Малдаўская ССР
- Латвійская ССР
- Кіргіская ССР
- Таджыцкая ССР
- Армянская ССР
- Туркмэнская ССР
- Эстонская ССР
У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік разьмешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасьці насельніцтва на момант стварэньня рэспублік.
Колькасьць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе зьмянялася ад 4 да 16. У момант утварэньня 30 сьнежня 1922 году СССР складаўся з 4 рэспублік (Расейская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўкаская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 сьнежня 1936 году была падзеленая на Азэрбайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казаская АССР і Кіргіская АССР РСФСР былі ператвораныя ў Казаскую ССР і Кіргіскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага разьмежаваньня савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбэцкая ССР і Туркмэнская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэклярацыя аб утварэньні прынятая ў лютым 1925 на Ўстаноўчых зьездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім зьездзе рад у траўні 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыцкі зьезд рад прыняў дэклярацыю аб пераўтварэньні Таджыцкай АССР у Таджыцкую ССР і 5 сьнежня 1929 ЦВК СССР зацьвердзіў гэтае рашэньне. 31 сакавіка 1940 пасьля далучэньня часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўскай мірнай дамове 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператвораная ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператвораная зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прынятыя ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Летувіская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.
Remove ads
У парадку памяншэньня плошчы
Remove ads
У парадку памяншэньня колькасьці насельніцтва
Па дадзеных перапісы 1989 году.
У парадку памяншэньня шчыльнасьці насельніцтва
Альфабэтны парадак

Парадак альфабэтны, нумары па карце:
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads