Сьцяг Босьніі і Герцагавіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэты сьцяг Босьніі і Герцагавіны быў прызначаны адмысловым прадстаўніком ААН пасьля таго, як парлямэнт краіны ня змог спыніцца на адным з трох прадстаўленых варыянтаў. Усе сьцягі выкарыстоўвалі адныя і тыя ж колеры: блакітны — колер Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, але ён быў заменены на больш цёмны. Зоркі ўяўляюць Эўропу. Трыкутнік сымбалізуе тры асноўныя групы насельніцтва краіны (мусульманаў, харватаў і сэрбаў) і абрысы краіны на мапе.
Remove ads
Праекты сьцяга
Пасьля Дэйтанскага пагадненьня ўзьнікла пытаньне выбару новага сьцяга краіны. Гэта было выклікана незадаволенасьцю выкарыстаньнем сымболікі Рэспублікі Босьнія й Герцаґавіна з боку сэрбаў і харватаў, якая, як яны лічылі, прадстаўляе толькі басьнійцаў. У ліку іншых былі прадстаўленыя наступныя варыянты:
- Праект 1
- «Чэшскі ўзор» — сьцяг накшталт сьцяга Чэхіі, колеры якога адлюстроўваюць 3 асноўныя нацыі Босьніі й Герцаґавіны.
- Праект 2
- Галіна лаўра на сьветла-блакітным фоне, галіна лаўра і колер сьцяга сымбалююць Арґанізацыю Аб'яднаных Нацыяў.
- Праект 3
- Контуры краіны на сьветла-блакітным фоне.
- Праект 4
- Чырвона-бела-сіні сьцяг, накшталт сьцяга Рэспублікі Конґа, з мапаю краіны ў асяродзьдзі зорак на белай паласе.
- Праект 5
- Праект, які пасьля стаў афіцыйным сьцягам Босьніі й Герцаґавіны, таксама падчас выбару парляментам сьцяга, альтэрнатыву яму складалі праект 6 і праект 7.
- Праект 1
- Праект 2
- Праект 3
- Праект 4
- Праект 5
- Праект 6
- Праект 7
Remove ads
Гістарычныя сьцягі
- Сьцяг Босьніі й Герцаґавіны (1992-1998)
- Сьцяг СР Босьніі й Герцаґавіны
- Сьцяг Босьніі й Герцаґавіны падчас Аўстра-Вугоршчыны (1878-1908)
- Сьцяг Босьніі й Герцаґавіны падчас анэксіі Аўстра-Вугоршчынаю (1908)
- Сьцяг Босьніі (1908)
- Сьцяг Босьніі (1878)
- Сьцяг Босьніі (1831-1832)
- Сьцяг Заходняе Босьніі (1760)
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads