Рэспубліка Босьнія і Герцагавіна
колішняя дзяржава на Балканах (1992—1995) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна — дзяржава-папярэднік сучаснае Босьніі й Герцаґавіны, якая існавала з моманту дэклярацыі незалежнасьці ад СФРЮ ў 1992 годзе да поўнага ўступаньня ў сілу Дэйтанскага пагадненьня ў 1997 годзе. Большая частка гісторыі дзяржавы прыпадае на Басьнійскую вайну, незадоўга да пачатку якое харвацкаю й сэрбскаю меншасьцямі на тэрыторыі Рэспублікі былі ўтвораныя непрызнаныя дзяржавы Рэспубліка Герцаґ-Босна і Рэспубліка Сэрбская. Фактычна, першыя 2 гады свайго існаваньня кіраўніцтва Рэспублікі Босьнія й Герцаґавіна прадстаўляла інтарэсы толькі аднаго народу — басьнійцаў, і кантралявала толькі малую частку тэрыторыі Рэспублікі. Сытуацыя зьмянілася ў 1994 годзе, калі ў выніку падпісаньня Вашынгтонскага пагадненьня, была ўтворана басьнійска-харвацкая Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны. Пасьля заключэньня Дэйтанскага пагадненьня ў канцы 1995 року да альянсу далучылася й Рэспубліка Сэрбская. У 1997 годзе Рэспубліка была ператвораная ў сёньняшнюю Босьнію й Герцаґавіну.
- Ня варта блытаць з Босьніяй і Герцаґавінаю й Фэдэрацыяю Босьніі й Герцаґавіны
Remove ads
Гісторыя
На парлямэнцкіх выбарах у Сацыялістычнае Рэспубліцы Босьнія й Герцаґавіна, якія адбыліся ў 1990 годзе, перамогу атрымалі прадстаўнікі трох нацыяналістычных партыяў, якія ўтварылі вольную кааліцыю з мэтаю адхіліць ад улады камуністаў. Празь некаторы час спачатку Славенія, а потым і Харватыя абвясьцілі пра сваю незалежнасьць ад СФРЮ, што выклікала раскол у парлямэнце Босьніі й Герцаґавіны: харвацкія й басьнійскія дэпутаты выступалі за выхад з СФРЮ, у той час як сэрбы былі за знаходжаньне ў Югаславіі. У кастрычніку 1991 року парлямэнтам была прынятая дэклярацыя незалежнасьці, а 29 лютага і 1 сакавіка 1992 року адбыўся рэфэрэндум, на якім 98 % выказаліся за выхад з СФРЮ. Большасьць басьнійскіх сэрбаў рэфэрэндум байкатавала.
У той час як адносна этнічнае прыналежнасьці першых ахвяраў вайны існуюць прама процілеглыя кропкі гледжаньня, вядома, што першы сур’ёзны наступ быў прадпрыняты сэрбскім бокам у сакавіку 1992 року ва ўсходняе й паўночнае Босьніі. У выніку хуткае эскаляцыі канфлікту 6 красавіка (у дзень афіцыйнага абвяшчэньня незалежнасьці) у Сараева пачаліся ўжо поўнамаштабныя баявыя дзеяньні. Міжнароднае прызнаньне незалежнасьці Рэспублікі вымусіла Югаслаўскую народную армію пакінуць яе межы, хоць шмат хто з жаўнераў і афіцэраў заставаліся ў Рэспубліцы Сэрбскай, уступаючы ў армію Рэспублікі Сэрбскае. Узброіўшыся на складах ЮНА, якая выводзілася з краіны, і атрымаўшы падтрыманьне ў выглядзе добраахвотнікаў, Армія Рэспублікі Сэрбскай на працягу 1992 року змагла ўсталяваць кантроль над большаю часткаю тэрыторыі Рэспублікі.
6 мая 1992 року ў аўстрыйскім месты Грац паміж прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскае Радаванам Караджычам і прэзыдэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаґ-Босна Матэ Бобанам было складзенае пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў, якія ўжо ўзьніклі паміж сэрбамі й харватамі, каб засяродзіцца на ўзяцьці тэрыторыяў, кантралюемых афіцыйным басьнійскім кіраўніцтвам.[1] На той момант пад кантролем сэрбаў знаходзілася ўжо 70 % тэрыторыі Босьніі й Герцаґавіны. Пагадненьне стала асноўнаю перадумоваю да пачатку 19 чэрвеня 1992 року Харвацка-басьнійскага канфлікту.
Падпісанае ў сакавіку 1994 року Вашынгтонскае пагадненьне паміж басьнійцамі й харватамі прывяло да спыненьня ўзброенага супрацьстаяньня паміж імі і ўтварэньня басьнійска-харвацкае Фэдэрацыі Босьніі й Герцаґавіны. Падпісанае 14 сьнежня 1995 року ў Парыжы прэзыдэнтам Рэспублікі Босьнія й Герцаґавіна Аліяй Ізэтбегавічам, прэзыдэнтам Сэрбіі Слабаданам Мілошавічам і прэзыдэнтам Харватыі Франья Туджманам Дэйтанскае пагадненьне спыніла Басьнійскую вайну і стала пачатковым пунктам інтэґрацыі Рэспублікі Сэрбскае у Босьнію й Герцаґавіну.
За тры рокі баявых дзеяньняў загінула ад 95 да 100 тысячаў чалавек, больш за 2 мільёна чалавек сталі бежанцамі.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Басьнійская вайна
- Харвацка-басьнійскі канфлікт
- Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна
- Рэспубліка Сэрбская
- Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
- Грацскае пагадненьне
- Вашынгтонскае пагадненьне
- Дэйтанскае пагадненьне
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads