Сьцяг Бэльгіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны (грамадзянскі) сьцяг Бэльгіі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вэртыкальных палос — чорнай, жоўтай і чырвонай. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснаваная на форме сьцяга Францыі, хоць паходжаньне прапорцый невядома.
Remove ads
Гісторыя
Дата прыняцьця — 23 студзеня 1831 году. Выгляд сьцягу зацьверджаны артыкулам № 193 бэльгійскай канстытуцыі, аднак тамака прыведзены зваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны).
Бэльгійскі сьцяг быў важным знакам падчас бэльгійскай рэвалюцыі й войны за незалежнасьць 1830 году, аднак выглядаў ён некалькі інакш, чым зацьверджаны пазьней варыянт: сьцяг меў тры гарызантальна разьмешчаныя палосы (зьверху ўніз — чырвоны, чорны, жоўты) і быў больш выцягнутым па форме. Падобны сьцяг, таксама гарызантальны, чырвона-жоўта-чорны (зьверху ўніз) быў знакам няўдалага паўстаньня супраць аўстрыйскага валадарства ў 1789 годзе.
Remove ads
Выкарыстаньне

Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сьцяга складаюць 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сьцягі (часьцей за ўсё — з суадносінамі бакоў 2:3). Большасьць бэльгійцаў былі бы премного зьдзіўленыя, калі бы пазналі, што ў адпаведнасьці з законам іх сьцяг павінен быць амаль квадратным.
Грамадзянскі сьцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бэльгіі (акрамя флёта, гл. ніжэй).
Remove ads
Іншыя афіцыйныя сьцягі Бэльгіі

Дзяржаўны (урадавы) сьцяг Бэльгіі выглядае гэтак жа, як і грамадзянскі, толькі на жоўтай паласе намаляваныя леў, які стаіць на задніх лапах, і карона. Дзяржаўны сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны ў сваёй ролі ў 1950 годзе. Раней, з 1936 году, гэты сьцяг быў вайскова-марскім сьцягам краіны, датуль пакуль вайскова-марскі флёт Бэльгіі быў скасаваны пасьля акупацыі Бэльгіі Нямеччынай (у 1940 годзе).

Цяперашні вайскова-марскі сьцяг краіны ўяўляе сабой белае палотнішча з андрэеўскім крыжом з чырвона-жоўта-чорных стужак. Над месцам перакрыжаваньня стужак разьмешчаная выява кароны і двух перахрышчаных гармат, пад месцам перакрыжаваньня стужак — сылюэт якара.
Акрамя таго, свой сьцяг мае кожная правінцыя, акруга, супольнасьць, горад і камуна Бэльгіі.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads