Сьцяг Маладэчна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяг Маладэчна — адзін з афіцыйных сымбаляў гораду Маладэчна. Сьцяг зацьверджаны Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2008 г. № 398.
Апісаньне
Сьцяг Маладэчна выкананы на аснове сымболікі герба гораду і ўяўляе сабою прастакутнае палатно блакітнага колеру, па цэнтры сьцяга намаляваны герб, герб на сьцягу Маладэчна намаляваны ў блакітным полі гішпанскага шчыта, на срэбным воблаку Багародзіца ў залатой кароне, у блакітных і залатых адзеньнях і залатой мантыі з чырвоным падбіваньнем, якая трымае ў руках белае покрыва.
Літаратура
- Сержан В., Миронов Н., Гербы белорусских городов на значках, Минск, 1991.
- Рассадин С. Я., Михальчанко А. М., Гербы и флаги городов и районов Беларуси, Минск, 2005.
Вонкавыя спасылкі
- Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2008 г. № 398.(недаступная спасылка)
- Молодечно. Геральдика.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads