Сьцяг Малдаўскай ССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьцяг Малдаўскай ССР
Remove ads

Сьцяг Малдаўскай ССР уяўляе сабой прастакутнае палотнішча двухбакова чырвонага колеру. Пасярэдзіне палотнішча кожнага боку ва ўсю яго даўжыню разьмяшчаецца паласа зялёнага колеру. У левым куце верхняй часткі паласы чырвонага колеру разьмяшчаецца асноўны элемэнт гербу Малдаўскай ССРсерп і молат залацістага колеру з чырвонай пяціканцовай зоркай, апраўленай аблямоўкай залацістага колеру. Зялёная паласа складае адну чацьвёртую шырыні сьцягу. Суадносіны шырыні сьцягу да яе даўжыні — 1:2. Серп і молат упісваюцца ва ўмоўны квадрат, бок якога роўны 1/5 шырыні сьцягу. Востры канец сярпа прыходзіцца пасярэдзіне верхняга боку квадрата, дзяржальні сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрату. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўную акружнасьць дыямэтрам у 1/10 шырыні сьцягу, датычная верхняга боку ўмоўнага квадрата. Адлегласьць вэртыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 1/4 шырыні Дзяржаўнага сьцягу. Адлегласьць ад верхняй абзы да цэнтра зоркі — 1/10 шырыні Дзяржаўнага сьцягу.

Thumb
Сьцяг Малдаўскай ССР

Сьцяг Малдаўскай ССР быў зацьверджаны ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнай рады МССР ад 31 студзеня 1952 году. Пазьней гэты сьцяг апісваўся ў артыкуле 168 Канстытуцыі МССР 1978 году.

Thumb
Сьцяг Малдаўскай ССР з 1941 па 1952

Папярэдні сьцяг Малдаўскай ССР быў апісаны ў 123 артыкуле X разьдзелы канстытуцыі МССР, прынятай 10 лютага 1941 году:

Дзяржаўны сьцяг Малдаўскай ССР складаецца з чырвонага палотнішчу, з малюнкам у левым куце ў тронка зьверху, залатых сярпа і молата і залатых літар «РССМ». Суадносіны шырыні да даўжыні 1:2.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads