Сьцяна (апавяданьні)

зборнік апавяданьняў Васіля Быкава From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Сьцяна» — збор сямнаццаці кароткіх апавяданьняў беларускага пісьменьніка Васіля Быкава.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Апісаньне

«Сьцяна» апісвае трагічны лёс Беларусі ад сталінскіх рэпрэсіяў (аповед «Жоўты пясочак») і Другой сусьветнай вайны, якая пакінула Беларусь у руінах, да змрочнага жыцьця беларусаў у 1990-я гг. Аўтарская расчараванасьць і пэсымістычная пазыцыя відавочныя ва ўсіх апавяданьнях кнігі. Падобна да іншых твораў Васіля Быкава ў «Сьцяне» прасочваюцца паралелі зь філязофіяй экзыстэнцыялізму, напрыклад засяроджваньне ўвагі аўтара на праблеме выбару і маральных ваганьняў чалавека. Кніга люструе адстунасьць свабоды і бездапаможнасьць індывідуўма ў межах таталітарнай сыстэмы.

З-за таго, што Васіль Быкаў быў persona non grata падчас рэжыму Аляксандра Лукашэнка, збор апавяданьняў друкаваўся ў расейскіх літаратурных часопісах «Дружба народов» (нумары 7, 8, 11 за 1999 год) і «Звезда» (нумар 5 за 1999). Першае асобнае выданьне кнігі выйшла ў 1997 годзе ў выдавецтве «Наша Ніва». Большасьць апавяданьняў былі таксама перакладзеныя на эстонскую мову, пад назвай «Valgevene tragöödia» (Трагедыя Беларусі) у 2001 годзе.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads