Сьцяпан Гудзімаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпа́н Мітрафа́навіч Гудзі́маў (7 лістапада 1913, Ягаднае, Расейская імпэрыя — 22 чэрвеня 1941, Берасьцейская вобласьць БССР) — савецкі лётчык-зьнішчальнік. У Вялікую Айчынную вайну адным зь першых зьдзейсьніў паветраны таран варожага самалёта.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 7 лістапада 1913 у вёсцы Ягаднае Расейскай імпэрыі (цяпер у Альхоўскім раёне Валгаградзкай вобласьці Расейскае Фэдэрацыі).
Скончыў 7-гадовую школу. Працаваў сьлесарам на Сталінградзкім трактарным заводзе.

З 1934 — у Чырвонай арміі, скончыў Вышэйшую школу лётчыкаў (1937). З траўня 1938 служыў у 33-ім зьнішчальным авіяцыйным палку. Прымаў удзел у вайне з Польшчай 1939 року. Пасьля гэтага полк пераведзены на аэрадром ля Пружанаў.
Чалец ВКП(б) з 1941 р.
Раніцай 22 чэрвеня 1941 аэрадром 33-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку ў Пружанах быў падвергнуты масіраванаму налёту нямецкай авіяцыі. Лейтэнант Гудзімаў выляцеў на сваім зьнішчальніку І-153[1] (паводле іншых зьвестак на І-16[2]) у складзе эскадрыльлі на абарону налёту ў кірунку горада Кобрыня. Уступіў у бой з ворагам і зьбіў адзін бамбардоўнік. А 5:20, калі скончыліся боепрыпасы, зьдзейсьніў паветраны таран другога самалёта. Загінуў пры спробе катапультавацца (стропы парашута зачапіліся за аскепкі зьбітага самалёта).
15 лютага 1968 року С. М. Гудзімаў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені[2].
Remove ads
Памяць
У Пружанах імем Гудзімава названая вуліца, пастаўлены помнік у гарадзкім сквэры.
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads