Сьцяпан Крашаніньнікаў
расейскі батанік, этнограф, географ, падарожнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпа́н Крашані́ньнікаў (па-расейску: Степан Крашенинников; 11 лістапада [ст. ст. 31 кастрычніка] 1711, Масква, Маскоўская дзяржава — 8 сакавіка [ст. ст. 25 лютага] 1755, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі батанік, этнограф, географ, падарожнік, дасьледчык Сыбіры і Камчаткі, аўтар знакамітай кнігі «Апісаньне зямлі Камчаткі» (1756).
Ад’юнкт натуральнай гісторыі і батанікі Пецярбурскай акадэміі навук (1745). Першы расейскі прафэсар натуральнай гісторыі і батанікі Акадэміі навук (1750). Рэктар Унівэрсытэту акадэміі навук і інспэктар Акадэмічнай гімназіі (1750).
Паходзіў зь беднай сям’і жаўнера з Масквы. У 1733 годзе выправіўся ў Сыбір і Камчатку, дзе правёў каля дзесяці год, робячы справаздачы пра падарожжы, якія ўтрымлівалі зьвесткі па батаніцы, этнаграфіі, заалёгіі, гісторыі, геаграфіі Сыбіры, слоўнікі тунгускай і бурацкай моваў. Падчас экспэдыцыі наведаў Табольск, Кузьнецк, Томск, Іркуцк і Якуцк. У Ахоцк і на Камчатку Крашаніньнікаў адправіўся асобна ад сваёй групы толькі ў суправаджэньні перакладчыка. На паўвостраве дасьледчык правёў чатыры гады, працуючы самостойна. Пасьля вяртаньня працаваў у Пецярбургу і зладзіў экспэдыцыю па Пецярбурскай губэрні, дзе дасьледваў флёру Інгрерманляндыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads