Сьюзі Су

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сью́зі Су (па-ангельску: Susie Suh /ˈsuːziː suː/) — амэрыканская сьпявачка і кампазытар карэйскага паходжаньня.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў 1980 годзе ў Лос-Анджэлесе (ЗША) у сям’і карэйскіх эмігрантаў, якія пераехалі ў ЗША ў 1960-х гадох. У васьмігадовым узросьце пачала сьпяваць у мясцовым карэйскім дзіцячым хоры, рэпэртуар якога ўключаў традыцыйныя карэйскія песьні і папулярную амэрыканскую музыку. У 13 гадоў пераехала з Лос-Анджэлесу праз усю краіну ў штат Нью-Гэмпшыр, дзе ў школе-інтэрнаце напісала свае першыя песьні. Пасьля навучалася ва ўнівэрсытэце Браўн (штат Род-Айлэнд), у якім атрымала ступень бакаляўра па ангельскай мове. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце імкнулася як мага больш часу праводзіць у Нью-Ёрку, дзе выступала ў клюбах Ніжняга Мангэтану. Амбіцыйныя бацькі Су імкнуліся адгаварыць дачку ад музычнай кар’еры на карысьць больш фінансава стабільнага занятку. Непаразуменьне з бацькамі толькі зрабіла спробы Су дасягнуць посьпеху ў музыцы больш упартымі[2].

Remove ads

Творчасьць

Ва ўзросьце 17 гадоў запісала свой першы міні-альбом з шасьці песень (EP), надрукавала тысячу копій кампакт-дыскаў і здолела прадаць 700 зь іх сваім сябрам па школе[2].

У 2003 годзе падпісала кантракт з музычнай кампаніяй Epic/Sony. Знакавай у прафэсійным сталеньні сьпявачкі стала сустрэча з амэрыканскім прадусарам, кампазытарам і аранжыроўшчыкам Глэнам Балардам (Пола Абдул, Майкл Джэксан, Аланіс Марысэт, No Doubt). Спачатку Балард пагадзіўся прадусаваць толькі некалькі песень Су, але быў так уражаны яе творчасьцю, што стаў прадусарам усяго яе першага альбому «Susie Suh», які выйшаў у 2005 годзе[2].

« У яе паліраваным бурштыновым голасе адчуваецца стомленая жыцьцём мудрая моц. Гэтыя гісторыі, якія распавядае жанчына, немагчыма маладая для таго, каб перадаваць столькі вопыту, прыходзяць з сэксуальнай настойлівасьцю і пакутлівасьцю Білі Холідэй і лірычнай празрыстасьцю апавяданьня Джона Чывэра. Я адчуваю, як кожная кропля кожнага яе радку праступае зь яе пораў, без аніякіх кракадзілавых сьлёзаў, без аніякага непатрэбнага музычнага ці слоўнага багажу. Я загіпнатызаваны яе здольнасьцю выказаць у тэкстах тое, што выказаць немагчыма, і яе здольнасьцю схапіць чалавечае сэрца ў стане канфлікту з самім сабой. У яе пэйзажах душы ёсьць цень і стракатае сонечнае сьвятло, але ў канчатковым выніку — надзея каханьня, шчасьця, далучанасьці. »

—Глэн Балард[3]

.

Стылістычна музычныя творы Су найбольш часта параўноўваюць з працай такіх славутых амэрыканскіх музыкаў-песеньнікаў як Фіёна Эпл, Сара МакЛахлан і Эмі Ман[2]. Сама сьпявачка называе сярод музыкаў, якія мелі на яе найбольшы ўплыў, сьпявачак Джоні Мічэл і Бэт Гібанз[4].

Музыка Су гучыць у амэрыканскіх сэрыялах «Blacklist» («Чорны сьпіс»), «The Night Shift» («Начная зьмена»), фільме «Must Love Dogs» («Мусіць любіць сабакаў»).

Remove ads

Дыскаграфія (студыйныя альбомы)

Больш інфармацыі Год выданьня, Альбом ...

Найбольш вядомыя песьні

  • 2005 — «Shell» («Шкарлупіна») [9]
  • 2005 — «All I Want» («Усё, чаго хачу») [10]
  • 2014 — «Here with Me» («Тут са мной») (разам з дыджэям Robot Koch)[11]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads