Сэбастыян Курц

аўстрыйскі палітык, канцлер Аўстрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэбастыян Курц
Remove ads

Сэбастыян Курц (па-нямецку: Sebastian Kurz; нар. 27 жніўня 1986, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністар замежных спраў і інтэграцыі Аўстрыі з 16 сьнежня 2013 па 2017 год. Самы малады міністар замежных спраў у сьвеце. Фэдэральны канцлер Аўстрыі з 2017 па 2019 год, паўторна з 2020 да 9 кастрычніка 2021 году.

Хуткія факты міністар замежных справаў Аўстрыі[d], Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене ў сям’і інжынэра і настаўніцы. Адразу пасьля школы пайшоў адслужыць тэрміновую службу ў войску. Пасьля службы паступіў на юрфак Венскага ўнівэрсытэту.

У Аўстрыйскую народную партыю Курц уступіў у 17 гадоў. А ў 23 гады, студэнтам, стаў лідэрам моладзевага крыла АНП. У красавіку 2011 стаў дзяржаўным сакратаром па справах інтэграцыі, а праз два гады, у 26 гадоў, узначаліў аўстрыйскае Міністэрства замежных спраў. Адметна, што на момант прызначэньня міністрам Курц яшчэ зьяўляўся студэнтам і не меў скончанай вышэйшай адукацыі. Ён быў вымушаны пакінуць унівэрсытэт на 13-м сэместры, не давучыўшыся да дыплёму.

15 кастрычніка 2017 году ў Аўстрыі прайшлі парлямэнцкія выбары. Першае месца заняла кансэрватыўная Аўстрыйская народная партыя. Яе лідэр, 31-гадовы Сэбастыян Курц стаў Фэдэральным канцлерам Аўстрыі.

Новы канцлер Аўстрыі ў сьнежні заявіў, што Эўразьвяз павінен перагледзець сваю палітыку ў пытаньні разьмеркаваньня мігрантаў. «Мігранты на сваім шляху ў Эўропу не хочуць у Баўгарыю ці Вугоршчыну — з большага яны жадаюць трапіць у Нямеччыну, Аўстрыю ці Швэцыю», — адзначыў Курц. Ён лічыць, што паколькі мяжа паміж эканамічнымі мігрантамі і ўцекачамі размытая, то лепш дапамагаць ім у іх уласных краінаў, а калі не атрымліваецца гэта — то ў іх краінах-суседках.

У студзені 2018 году Фэдэральным канцлер Аўстрыі Курц выступіў за паэтапную адмену санкцый, уведзеных у дачыненьні да Расеі.

На выбарах у Эўрапарлямэнт 26 траўня 2019 году Аўстрыйская народная партыя перамагла з 35,4% галасоў.

27 траўня 2019 году парлямэнт Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Сэбастыяну Курцу на тле ўрадавага крызысу. Пастановай парлямэнту Курца і сальцоў яго ўраду адхілілі[4][5]. Урадавы крызыс разгарэўся ў Аўстрыі пасьля таго, як нямецкія журналісты апублікавалі відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідэр ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю) Хайнц-Крыстыян Штрахэ перад выбарамі ў парлямэнт 2017 году вядуць перамовы зь нібыта пляменьніцай расейскага алігарху на Ібіцы; меркавалася, што пляменьніца павінна была дапамагчы віцэ-канцлеру перамагчы на ​​выбарах, за што ён паабяцаў перадаць ёй частку дзяржзамоваў у галіне будаўніцтва[6].

Аднак АНП перамагла на датэрміновых выбарах, набраўшы 38,4% галасоў. Курц змог дамовіцца аб урадавай кааліцыі з «Зялёнымі». 7 студзеня 2020 году Сэбастыян Курц ізноў узначаліў Аўстрыю, заняўшы пасаду канцлера краіны[7].

9 кастрычніка 2021 году Курц абвясьціў аб сваёй адстаўцы. Яго сыходу з пасады патрабавалі апазыцыйныя партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА), лібэральная «Новая Аўстрыя» і правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС). Пракуратура Аўстрыі, раней заявіла, што вядзе расьсьледаваньне адносна Курца і яшчэ дзевяці чалавек, якія падазраюцца ў хабарніцтве і карупцыі. Сьледчыя ўстанавілі, што з 2016-га па 2018 год міністэрства фінансаў краіны выкарыстала бюджэтныя сродкі для фінансаваньня рэклямных абвестак у адной з аўстрыйскіх газэт — у абмен на публікацыю апытаньняў, выгадных для партыі Курца[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads