Сэбаст’ен Лекарню
францускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэбаст’е́н Лекарню́ (па-француску: Sébastien Lecornu; 11 чэрвеня 1986 году) — францускі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Францыі з 9 верасьня 2025 году. Лекарню займае правую пазыцыю ў ідэалягічным палітычным спэктры, прытрымліваецца галісцкіх, сэгенісцкіх і сацыяльна-кансэрватыўных поглядаў[4][5].
Пасьля выхаду з Рэспубліканскай партыі ў 2017 годзе палітык стаў сябрам партыі Адраджэньне. Лекарню быў прэзыдэнтам дэпартамэнтальнай рады Эр з 2015 па 2017 гады. Ва ўрадзе займаў пасады дзяржаўнага сакратара пры міністры экалягічнага і інклюзіўнага пераходу з 2017 па 2018 гады, міністра мясцовых органаў улады з 2018 па 2020 гады, міністра заморскіх справаў з 2020 па 2022 гады і міністра ўзброеных сілаў краіны з 2022 па 2025 гады. 9 верасьня 2025 году быў прызначаны Эманюэлем Макронам на пасаду прэм’ер-міністра пасьля таго, як урад Байру быў зрынуты ў выніку вотуму недаверу[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads