Сэван
возера ў Армэніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэва́н (па-армянску: Սևան, Սևանա լիճ) — возера ў Армэніі, найбольшае з азёраў Каўказу. Знаходзіцца на вышыні каля 1900 м; плошча — 1240 км²; сярэдняя глыбіня 26,8 м, максымальная — 80 м[1].
Возера
Сэван
Սևան, Սևանա լիճ
Сэван на мапе Армэніі ![]() ![]() Сэван | |||||||||||||||||||||||
![]() |
У Сэван упадаюць 28 рэк; выцякае рака Раздан (прытока Араксу). Воды Сэвану і Раздану выкарыстоўваюцца Сэванскім каскадам ГЭС. Для папаўненьня водаў Сэвану пабудаваны тунэль для перакідкі ў возера водаў ракі Арпы даўжынёй 48,3 км. У 1978 заснаваны прыродны нацыянальны парк «Сэван»[2].
Сэван аточаны горнымі храбтамі: з паўночнага захаду — Памбацкім, з паўночнага ўсходу — Арэгуні, з паўднёвага ўсходу — Сэванскім і Ўсходне-Сэванскім, з захаду — Гегамскім, з поўдня — Вардэніскім хрыбтамі.
Возера прэснаводнае, водная паверхня мае лазурна-сіні колер. Сэван — адзіная буйная гарантаваная крыніца сьвежай вады ў Армэніі.
Remove ads
Галерэя
- Возера ўзімку
- Возера з космасу
- На возеры ўзімку
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads