Сэдрык Карасо
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэдрык Карасо (па-француску: Cédric Carrasso; нар. 30 сьнежня 1981 году, Авіньён, Францыя) — былы францускі футбаліст, брамнік. У 2011 годзе правёў 1 матч у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.
Remove ads
Кар’ера
«Марсэль»
Карасо далучыўся да юнацкай акадэміі «Марсэля» ва ўзросьце трынаццаці гадоў і, нягледзячы на сыход у «Авіньён» на адзін год у 1998 годзе, менавіта ў «Марсэлі» ён падпісаў свой першы прафэсійны кантракт. Перш чым Сэдрык атрымаў шанец згуляць за першую каманду, ён быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Крыстал Пэлас» на сэзон 2001—2002 гадоў, дзе згуляў толькі адзін матч. Па вяртаньні ў «Марсэль», Карасо дэбютаваў у асноўным складзе клюбу 2 лістапада 2002 году ў гульні супраць «Манпэлье», якая скончылася зь лікам 2:0. Пазьней ён зьмяняў Вэдрана Рунье яшчэ некалькі гульняў.
Потым на працягу доўгага часу Карасо знаходзіўся ў цені Фаб’ена Бартэза, аднак пасьля здолеў прабіцца ў склад у сэзоне 2006—2007 гадоў і прымусіў Бартэза сысьці з клюбу.
«Тулюза»
У ліпені 2008 году Сэдрык перайшоў з «Марсэлю» ў «Тулюзу» за 2,5 млн эўра, дзе стаўся асноўным брамнікам клюбу.
«Бардо»
Пасьля ўдалага сэзону ў «Тулюзе» Сэдрыка запрыкмецілі функцыянэры «Бардо», зь якім 30 чэрвеня 2009 году Карасо падпісаў кантракт на 4 гады[3]. Сума трансфэру склала 8 млн эўра.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Дзякуючы выступам за «Тулюзу», Карасо атрымаў запрашэньне ў зборную Францыю на таварыскі матч супраць зборнай Аргентыны 11 лютага 2009 году. Пасьля гэтага ён стала запрашаўся на ўсе гульні зборнай пад кіраўніцтвам Раймона Дамэнэка, але заўсёды ў якасьці трэцяга брамніка пасьля Юго Лярыса й Стыва Манданды. Дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы 8 чэрвеня 2011 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Бардо»:
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2009
- Уладальнік Кубка Францыі: 2013
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads