Сэнт-Джонз

сталіца Антыгуа і Барбуды From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэнт-Джонз
Remove ads

Сэнт-Джонз (па-ангельску: St. John's) — сталіца і найбуйнейшы горад Антыгуа і Барбуды. Месьціцца ў заходняй частцы вострава Антыгуа, прылягаючы да гавані Сэнт-Джонз. Насельніцтва места складае 22 219 чалавек. З моманту свайго зьяўленьня па францускім уварваньні ў 1666 годзе горад хутка пашыраўся, у рэшце рэшт замяніўшы Фалмут у якасьці галоўнага места вострава. Да 1689 году Сэнт-Джонз апярэдзіў свайго апанэнта ў колькасьці насельніцтва. Места працягвала расьці цягам 1700-х гадоў, часам пакутуючы ад пажараў або ўраганаў. Сэнт-Джонз у значнай ступені пазьбег узброеных канфліктаў, але ў 1736 годзе ў горадзе плянавалася маштабнае паўстаньне рабоў.

Хуткія факты

Горад уважаецца эканамічным цэнтрам краіны. Тут месьціцца Дзяржаўны каледж Антыгуа, то бок найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова краіны, а таксама адкрыты кампус Унівэрсытэту Вэст-Індыі. Сэнт-Джонз спрабуе мадэрнізаваць сваю эканоміку, пабудаваўшы шмат канфэрэнц-цэнтраў і сучасных офісных будынкаў. У ім таксама працуе нацыянальная бібліятэка і большасьць дзяржаўных установаў. Зважаючы на тое, што ў Сэнт-Джонзе месьцяцца рэзыдэнцыі ўсіх трох галінаў улады, аніводны закон ніколі не абвяшчаў яго афіцыйнай сталіцай краю. Большасьць дыпляматычных місій разьмешчаныя ў суседняй вёсцы Марбл-Гіл[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads