Сэнт-Олбанз

горад у Вялікабрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэнт-Олбанз
Remove ads

Сэнт-Олбанз (па-ангельску: St Albans) — горад у Вялікабрытаніі, які месьціцца ў графстве Гэртфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Ангельшчыны. Месца пралягае на адлегласьці 31 км на поўнач ад цэнтральнай частцы Лёндану. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Ўотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Тэрыторыю сучаснага гораду раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Вэруляміюм, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасьля Ляндыніюма (сучасны Лёндан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вэр. Пасьля сыходу рымлянаў горад знаходзіўся ў складзе Мэрсіі.

Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бэнэдыктанскага абацтва Сэнт-Олбанз. У гэтым месцы, паводле легендаў, быў забіты першы брытанскі хрысьціянскі пакутнік Сьвяты Олбан да 324 году. Менавіта ў Сэнт-Олбанзе месьцілася галоўнае абацтва ў Ангельшчыне.

У царкве Сьв. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бэкана, які меў тытул барона Вэруламскага і віконта Сэнт-Олбанза.

Remove ads

Транспарт

Горад мае дзьве чыгуначныя станцыі.

Культура

Сэнт-Олбанз мае насычанае культурнае жыцьцё, у месцы рэгулярна праводзяцца опэрныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads