Сэн-Мартэн

француская заморская тэрыторыя ў Карыбскім басэйне From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэн-Мартэн
Remove ads

Сэн-Мартэ́н — залежная ад Францыі тэрыторыя, якая знаходзіцца на паўночнай частцы выспы Сэн-Мартэн, у архіпэлягу Малыя Антылы. Сталіцай Сэн-Мартэна зьяўляецца горад Марыго.

Хуткія факты

Адміністрацыйная адзінка Сэн-Мартэн была ўтвораная 22 лютага 2007 году, а да гэтага зьяўлялася часткай Гвадэлюпы. Як частка Гвадэлюпы, якая зьяўляецца заморскім дэпартамэнтам Францыі, Сэн-Мартэн уваходзіў у склад Эўрапейскага Зьвязу.

Адміністрацыйны падзел Сэн-Мартэну складаецца з аднаго раёна (commune de Saint-Martin), які, у часы ўваходжаньня ў склад Гвадэлюпы, уваходзіў у склад акругі Сэн-Мартэн і Сан-Бартэльмі (Arrondissement de Saint-Martin-Saint-Barthélemy).

На рэфэрэндуме, які адбыўся ў 2003 годзе, 76% насельніцтва выказаліся за выхад са складу Гвадэлупы і ўтварэньне асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Паводле дэклярацыі прынятай францускім парлямэнтам 7 лютага 2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007, Сэн-Мартэн стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, як і Сэн-Бартэльмі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads