Сэн-Трапэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэн-Трапэ
Remove ads

Сэн-Трапэ́ (па-француску: Saint-Tropez, па-аксытанску: Sant Tropetz) — горад на поўдні Францыі ў дэпартамэнце Вар у рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Адно з найпрэстыжнейшых месцаў адпачынку. Насельніцтва складае 4 402 (2013).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першае селішча на месцы сучаснага Сэн-Трапэ было заснавана яшчэ ў II стагодзьдзі да н. э. Сваю сучасную назву горад атрымаў у гонар сьвятога Трафіма, які быў абезгалоўлены ў 60-я гады ў часы Нэрону пры ганеньнях на хрысьціянаў у раёне сучаснай Пізы. Паводле паданьня ягонае цела было пакладзенае ў стары човен разам зь пеўнем і сабакам. Гэты човен прыбіўся да берагу на месцы сучаснага гораду[3][4].

У 1637 годзе ў жыхарамі Сэн-Трапэ была адбітая атака 22 гішпанскіх галеонаў. Да гэтага часу ў гонар гэтага ў горадзе праводзіцца традыцыйнае шэсьце[5] .

Да Першай сусьветнай вайны Сэн-Трапэ быў адным з галоўных партоў Францыі на Міжземным моры. У 1920-я і 1930-я гады менавіта тут Поль Сыньяк вынайшаў тэхніку пуантылізму.

Аднак, да 1950-х горад быў мала вядомы шырокай публіцы. Новую папулярнасьць, асабліва сярод заможных людзей, ён атрымаў у 1956 годзе, калі ў Сэн-Трапэ здымаўся вядомы фільм «І Бог стварыў жанчыну» з Брыжыт Бардо у галоўнай ролі[6]. Пазьней папулярнасьці гораду дадала сэрыя кінакамэдыі пра «Жандара з Сэн-Трапэ» зь Люі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads