Поль Сыньяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поль Сыньяк (па-француску: Paul Signac, 11 лістапада 1863, Парыж — 15 жніўня 1935, Парыж) — францускі мастак-нэаімпрэсіяніст, прадстаўнік пуантылізму.
Remove ads
Біяграфія
Поль Сыньяк нарадзіўся 11 лістапада 1863 году ў Парыжы.
У 1882 у Парыжы і Брэтані пачаў пісаць карціны пад уплывам імпрэсіяністаў, галоўнай чынам Манэ. У 1884 удзельнічае ў стварэньні «Таварыства незалежных мастакоў», дзе ён і пазнаёміўся з Жоржам Сэра, зь якім у 1889 распрацаваў мастацкую тэхніку пуантылізму, але ўжо на апошняй выставе імпрэсіяністаў яго карціны адлюстроўвалі эстэтыку дывізіянізму.
У 1899 апублікаваў працу «Ад Эжэна Делякруа да нэаімпрэсіянізму», якая стала зводам правілаў мастакоў новага кірунку.
Ужо пры жыцтці мастак быў прызнаным клясыкам. У 1911 быў узнагароджаны Ордэн Ганаровага легіёну.
Памёр 15 жніўня 1935 у Парыжы, пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз.
Remove ads
Карціны
Некаторыя карціны Поля Сыньяка
Літаратура
- Синьяк П. От Эжена Делакруа к неоимпрессионизму. Пер. с франц. М., 1913. (рас.)
- Жорж Сёра. Поль Синьяк. Письма. Дневники. Литературное наследие. Воспоминания современников. М., 1976. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads