Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў (па-сэрбску: Српска академија наука и уметности) — вышэйшая навуковая і асьветніцкая ўстанова Сэрбіі.
Гісторыя
Была заснаваная 1 лістапада 1886 году як Сэрбская каралеўская акадэмія навук, якая дзеяла паводле статуту, распрацаваным Нацыянальным сходам і падпісаным каралём Міланам I Абрэнавічам. Першыя 16 акадэмікаў былі прызначаныя каралём 5 красавіка 1887 году. Тады ж сфармаваліся чатыры аддзяленьні.
Пасьля ўлучэньня ў склад сацыялістычнай Югаславіі ў 1947 годзе атрымала назву Сэрбская акадэмія навук. Пазьней законам 1960 году была ўсталяваная сучасная назва. З 1909 па 1952 гады акадэмія разьмяшчалася на Бранкавай вуліцы (дом № 15). Пасьля разбурэньня будынка ў 1963 годзе рэзыдэнцыя перамясьцілася на вуліцу Князя Міхаіла (дом № 35, будынак пабудовы 1923—1924 гадоў).
Remove ads
Старшыні
Першым прэзыдэнтам быў прызначаны лекар і батанік Ёсіф Панчыч. Яго, а таксама першых сябраў акадэміі абраў кароль Мілан Абрэнавіч у адпаведнасьці з зацьверджаным Скупшчынай (парлямэнтам) законам[1].
Прэзыдэнт, згодна з артыкулам 24 закону аб Акадэміі навук і мастацтваў, абіраецца Скупшчынай. Галасаваньне таемнае, перамагае кандыдат, які набраў ня менш за 50% галасоў. У выпадку адсутнасьці пераможцы праз два тыдні ладзіцца паўторнае галасаваньне[2].
Прэзыдэнт зьяўляецца прадстаўніком акадэміі і выступае ад ейнага імя. Ён склікае паседжаньні Скупшчыны, Прэзыдыюма і Выканаўчага камітэта, кантралюе іхную дзейнасьць, а таксама выконвае шэраг іншых функцыяў[3].
Remove ads
Аддзяленьні
У цяперашні час акадэмія налічвае 8 аддзяленьняў паводле галінаў ведаў і мастацтваў:
- Аддзяленьне матэматыкі, фізыкі і геанавук;
- Аддзяленьне хімічных і біялягічных навук;
- Аддзяленьне тэхнічных навук;
- Аддзяленьне мэдычных навук;
- Аддзяленьне мовы і філялёгіі;
- Аддзяленьне грамадзкіх навук;
- Аддзяленьне гістарычных навук;
- Аддзяленьне мастацтваў (раней «аддзяленьне выяўленчых і музычных мастацтваў», перайменавана пры абнаўленьні статуту ў кастрычніку 2020 году[4]).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads