Сэрвітут
права карыстацца чужой уласнасьцю ў пэўных межах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрвіту́т (па-лацінску: servitus, servitutis — «павіннасьць, падначаленасьць») — ува антычным, фэўдальным і капіталістычным грамадзтве — права карыстацца чужой уласнасьцю ў пэўных межах[1]; а таксама права на абмежаваньне ўласьніка ў пэўных адносінах[1]; права абмежаванага карыстаньня чужым выганам, выпасам для жывёлы, сенажацьцю й іншымі сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі[2].
Міжнародны сэрвітут
Міжнаро́дны сэрвіту́т — абмежаваньне ўлады якой-небудзь дзяржавы над якой-небудзь тэрыторыяй на карысьць іншае дзяржавы[1].
Зямельны сэрвітут
Статус зямельнага сэрвітуту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызначаецца §1 «Асноўныя тэрміны й паняцьці, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе» Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі:
Зямельны сэрвітут — права абмежаванага карыстаньня чужым зямельным участкам, якое ўстанаўліваецца для забесьпячэньня праходу, праезду, пракладкі й эксплёатацыі газаправодаў, нафтаправодаў, паветраных і кабэльных ліній электраперадачы, сувязі й іншых падобных збудаваньняў (далей — лінейныя збудаваньні), забесьпячэньня водазабесьпячэньня й мэліярацыі, разьмяшчэньня геадэзічных пунктаў, а таксама для іншых мэтаў, якія ня могуць быць забясьпечаны без прадастаўленьня такога права.
Remove ads
Тыпы сэрвітутаў
Глядзіце таксама
- Супэрфіцый
- Узуфрукт
- Эмфітэўзіс
- Рэчавы пазоў
- Віндыкацыйны пазоў
- Нэгатарны пазоў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads