Улада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ула́да — ажыцьцяўленьне волі асобы праз узьдзеяньне на кшталт і кірунак дзейнасьці і паводзінаў іншых людзей. Забясьпечвае прызнаны ў грамадзтве правапарадак.
Існуе эмацыйны разлад, які ўплывак на тых, хто праяўляе ўладу ў любой зь яе формаў, сярод відаў такога разладу вылучаюцца сындром нахабства, мэгаляманія, гамарція або нарцысізм.
Remove ads
Віды
Вылучаецца некалькі відаў улады: бацькоўская, гаспадарчая, грамадзкая, вяшчальная, палітычная. Апошняя ажыцьцяўляецца праз дзяржаву з дапамогай права і падзяляецца на выканаўчую, заканадаўчую і судовую[1].
Крыніцы ўлады
- Пашана. Упэўненасьць у законным і маральным доўгу падпарадкоўвацца.
- Людзі. Колькасьць і значнасьць асобаў, якія падначальваюцца, супрацоўнічаюць і дапамагаюць.
- Дасьведчанасьць. Веды аб выкананьні дзеяньняў людзьмі, якія супрацоўнічаюць.
- Нярэчыўны ўплыў. Душэўны прымус да падпарадкаваньня і дапамогі.
- Рэчыўныя сродкі. Кіраваньне і доступ да маёмасьці, прыродных багацьцяў, грошай, гаспадарчага ладу, сродкаў сувязі і перавозу.
- Гвалт. Неабходныя для кіраваньня пакараньні і пагрозы супраць непакорных і тых, хто адмаўляецца супрацоўнічаць[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads