Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ (па-гішпанску: Sergio García de la Fuente; нар. 9 чэрвеня 1983 году, Барсэлёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гуляў за юнацкія каманды «Барсэлёны», затым правёў два сэзоны за фарм-клюб, у якім вызначыўся высокай выніковасьцю, 34 галы ў 59 матчах трэцяга гішпанскага дывізыёну. За асноўную каманду «Барсэлёны» правёў усяго 4 матчы ў сэзоне 2003—2004 гадоў пасьля чаго сышоў з клюбу. У сэзоне 2004—2005 гадоў выступаў за аўтсайдэра Ля Лігі «Левантэ», дзе зьяўляўся гульцом асноўнага складу.
З 2005 году гуляў за клюб «Сарагоса», выходзячы ў стартавым складзе або на замену. У сэзоне 2007—2008 гадоў адгуляў усе 38 матчаў, але арагонскі клюб не ўтрымаўся ў Ля Лізе. У пачатку сэзону 2008—2009 гадоў хадзілі чуткі аб зацікаўленасьці Гарсіі шэрагам ангельскіх клюбаў, як то «Лівэрпул», «Тотэнгэм Готспур», «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Сток Сіці».
1 верасьня 2008 году ў апошнія хвіліны трансфэрнага акна, пасьля бесьперапынных чуткаў, Гарсія падпісаў кантракт з «Рэал Бэтысам»[4][5], які заплаціў за гульца каля 10 млн эўра. Свой першы гол забіў за свой новы клюб 27 верасьня ў хатнім матчы супраць «Рэал Мадрыд»[6].
Міжнародная
Выступаў за розныя юнацкія й моладзевыя зборныя Гішпаніі, у складзе якіх дасягнуў шэрагу посьпехаў. За асноўную зборную правёў два матчы, зь іх адзін — на пераможным для гішпанцаў чэмпіянаце Эўропы 2008 году супраць зборнай Грэцыі.
Remove ads
Дасягненьні
«Аль-Раян»:
- Чэмпіён Катару: 2016
Гішпанія
- Чэмпіён Эўропы: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads