Сядзіба Стругачаў (Ашмяны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сядзіба Стругачаў (Ашмяны)
Remove ads

Сядзі́ба Стругачаў — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места пад адрасам вуліца Лэйбы Стругача, 28, у колішнім маёнтку Панавелішках каля вёскі Сьвятога Духу[1]. Твор архітэктуры мадэрну.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Стругачаў
Thumb
Сядзіба Стругачаў
КраінаБеларусь
МестаАшмяны
Каардынаты54°25′11″ пн. ш. 25°54′37″ у. д.
Архітэктурны стыльархітэктура мадэрну[d]
Сядзіба Стругачаў на мапе Беларусі
Thumb
Сядзіба Стругачаў
Сядзіба Стругачаў
Сядзіба Стругачаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сядзіба, да 1939 г.

Драўляную сядзібу пад Ашмянамі збудаваў на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзяў мясцовы прадпрымальнік Лэйба Стругач. Па сьмерці гаспадара ў 1906 годзе домам сталі кіраваць яго сыны.

Па 1939 годзе, калі ўсю нерухомасьць і гаспадарку апошняга ўладальніка сядзібы Льва Стругача адабралі савецкія ўлады, сядзіба паступова прыйшла ў заняпад. Пэўны час яна была на балянсе ўправы адукацыі Ашмянскага райвыканкаму.

Remove ads

Апісаньне

Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта 2-павярховы драўляны будынак пад тынкам з бальконамі і адкрытай вэрандай. Сядзіба мела басэйн, сад, кветнікі, браму з калёнамі і ўсім пэрымэтрам атачалася мурам. Апроч таго, тут былі стайня, сьвіран, дом для работнікаў і лямус — 2-павярховая гаспадарчая пабудова[2].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads