Сядзіба Федаровічаў (Шаркоўшчына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзі́ба Федаровічаў — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Шаркоўшчыне. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне мястэчка, у парку на беразе ракі Дзісны[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Федаровічаў | |
Сядзіба Федаровічаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Шаркоўшчына |
| Каардынаты | 55°21′16″ пн. ш. 27°26′43″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
| Дата заснаваньня | пачатак ХХ ст. |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
| Стан | захавалася |
Сядзіба Федаровічаў на мапе Беларусі Сядзіба Федаровічаў | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную сядзібу Федаровічаў у Шаркоўшчыне збудавалі ў пачатку XX ст. Да 2012 году ў будынку разьмяшчаўся тэрапэўтычны аддзел раённай лякарні.
Апісаньне
Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-павярховы аб’ём пад пакатым вальмавым дахам. На галоўным фасадзе асымэтрычна разьмяшчаецца 4-калённы портык з трыкутным франтонам, на дваровым — выступае пяцігранны эркер. Плястыку фасаду ўзбагачаюць нішы, ліштвы прастакутных аконных праёмаў, прафіляваны антаблемэнт.
У інтэр’еры часткова захаваліся ляпныя разэткі і карнізы[1].
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Энгельса, 80
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
