Шаркоўшчына
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарко́ўшчына[3], Ша́ркаўшчына[4] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Дзісьне. Адміністрацыйны цэнтар Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6248 чалавек[2]. Знаходзіцца за 197 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Каралеўшчына — Друя, аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Глыбокім, Браславам, Мёрамі і іншымі.
Шаркоўшчына — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная Прачысьценская царква ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
Сарыка або Сарака (Saricho, Saracho) — імя германскага паходжаньня[5].
Географ Вадзім Жучкевіч зьязвае тапонім з назвамі Шаркі (Віцебскі раён), Шаркоўка (Лепельскі раён), Шаркішкі (Браслаўскі раён) і мяркуе, што ўсе яны маюць патранімічнае паходжаньне ад прозьвішчаў, вытворных ад беларускага слова шэры[6]. Тым часам на думку краязнаўцы Алеся Адамковіча, назва Шаркоўшчына (аўтар лічыць правільнай форму Ша́ркаўшчына[4]) мае «незразумелы, магчыма, балтыйскі» корань Шарк- і беларускі патранімічны суфікс -шчына. Таксама аўтар зазначае шмат паселішчаў з назвамі тыпу Šarka у сумежных зь Беларусьсю раёнах Летувы[7].
Паводле народнага паданьня, назва паселішча паходзіць ад чалавека зь мянушкай Шарачок (ад шэрага колеру вачэй), на палетку якога забруілася крыніца. Адпаведна, гэтую мясьціну назвалі Шаракоўшчынай або Шаркоўшчынай[8].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Шаркоўшчыну датуецца 1503 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў яе старосьце дзісенскаму і кашталяну смаленскаму Юрыю Дэспат-Зяновічу. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва[9].
У 1604 годзе Зяновічы прадалі Шаркоўшчыну канцлеру вялікаму Льву Сапегу, пазьней яна знаходзілася ў валоданьні Дамброўскіх. У 1743 годзе маёнтак набыў ваявода берасьцейскі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі. Лапацінскія нямала зрабілі дзеля разьвіцьця Шаркоўшчыны: яны збудавалі тут мураваны палац, капліцу, аранжарэю, цяпліцу. Побач з маёнткам існавалі мястэчкі Новая Шаркоўшчына і Старая Шаркоўшчына[10].
У 1767 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Новай Шаркоўшчыне Магдэбурскае права[11].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) абодва мястэчкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце (з 1795 году ў Менскай, з 1843 году — Віленскай губэрні).
У 1802 годзе ў маёнтку Шаркоўшчыне правялі парцэляцыю, у выніку чаго яго падзялілі на некалькі невялікіх двароў і фальваркаў. У 1863 годзе ў мястэчку Шаркоўшчыне адкрылася расейская народная вучэльня. На 1866 год у Новай Шаркоўшчыне дзеяў малітоўны дом, працавалі 6 крамаў, карчма; у Старой Шаркоўшчыне дзеялі 2 капліцы, працавалі 2 карчмы. На 1897 год у Новай Шаркоўшчыне было 119 дамоў, 2 малітоўныя дамы, 23 крамы, аптэка, 2 карчмы; у Старой Шаркоўшчыне — 16 двароў, крама, карчма. У пачатку XX стагодзьдзя Старая і Новая Шаркоўшчыны злучыліся ў адно паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шаркоўшчыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шаркоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1919 годзе Шаркоўшчыну занялі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. Па пабудове чыгункі Варапаева — Друя ў 1932 годзе тут зьявілася чыгуначная станцыя.
У 1939 годзе Шаркоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і стала цэнтрам раёну (у 1962—1966 гадох у Мёрскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Мястэчка на старых здымках
- Старая Шаркоўшчына. Прачысьценская царква, каля 1900 г.
- Вуліца мястэчка, 1918 г.
- Рынак
- Рынак. Касьцёл
- Касьцёл з боку Дзісны
- Усьпенская царква з боку Дзісны
- Мост церазь Дзісну
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 500 чал. у Новай Шаркоўшчыне, 150 чал. у Старой Шаркоўшчыне[12]; 1881 год — 215 чал. у Старой Шаркоўшчыне[11]; 1897 год — 1038 чал. у Новай Шаркоўшчыне, 127 чал. у Старой Шаркоўшчыне
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 1802 чал.; 1999 год — 7760 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7,6 тыс. чал.[13]; 2005 год — 7,3 тыс. чал.; 2006 год — 7,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,0 тыс. чал.; 2009 год — 6934 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 6424 чал.[15]; 2017 год — 6330 чал.[16]; 2018 год — 6248 чал.[2]
Рэлігія
У 1994 годзе ў Шаркоўшчыне збудавалі новы касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа.
Адукацыя
У Шаркоўшчыне працуюць 2 сярэднія, спартовая дзіцяча-юнацкая, дзіцячая школа мастацтваў.
Культура
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтар рамёстваў.
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Кліч Радзімы».
Забудова
Плян
Шаркоўшчына забудоўваецца згодна з генэральным плянам, распрацаваным у 1974 годзе, пераважна 1-павярховымі сядзібнымі дамамі. У цэнтры мястэчка стаяць 2—5-павярховыя жылыя будынкі.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня вуліца | Дзісенская вуліца | Юзэфа Пілсудзкага вуліца |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Царкоўная вуліца[17].
Эканоміка
ПУП «Шаркоўшчынскі кансэрвава-агароднінасушыльны завод».
Вырабляе мясныя, садавіна-гародніныя кансэрвы, віно пладова-ягаднае, сушаныя гародніну ды садавіну. Арганізацыйна далучаны да ПКГУП «Полацкая унівэрсальная база».
Транспарт
Праз Шаркоўшчыну праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі) і Р18 (граніца Расеі — Дрыса — Казяны).
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Спыніцца можна ў местачковым гатэлі[18].
Славутасьці
- Забудова гістарычная ў г. зв. «Закапанскім стылі»
- Малельня стараверская (1911—1927)
- Млын
- Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць (1897; мураўёўка)
- Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (1912; мураўёўка)
- Сядзіба Лапацінскіх (ХІХ ст.).
- Сядзіба Федаровічаў (пачатак ХХ ст.)
Страчаная спадчына
- Капліца Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1826)
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1907)
- Царква (1788)
- Царква (1785)
Асобы
- Павал Грынчук (нар. 1976) — доктар навук
- Канстанцін Жданаў (1875—1919) — праваслаўны сьвятар, сьвяты Беларускай праваслаўнай царквы
- Герман Кірылаў (нар. 1937) — беларускі пісьменьнік
- Вінцэнт Ключынскі (1847—1917) — каталіцкі царкоўны дзяяч
- Міхал Пятроўскі (1889—1931) — каталіцкі сьвятар
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads