Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх — сядзіба ў вёсцы Галошава Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
Славутасьць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Галошава |
Дата заснаваньня | 1897 |
Remove ads
Мінуўшчына
Дом Цюндзявіцкія пабудавалі ў 1897 годзе з цэглы, вырабленай на ўласным цагельным заводзе. У сувязі з падзеямі 1917 року выехалі ў Польшу, а ў доме разьмясьцілася школа. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку разьмяшчаўся нямецкі гарнізон, які два разы атакавалі партызаны.
Апошнія дзесяцігодзьдзі сядзібны дом быў закінуты і прыйшоў у аварыйны стан. У пачатку 2021 року ён быў уключаны ў сьпіс аб’ектаў, якія падлягаюць сьпісаньню і зносу[1].
Remove ads
Архітэктура
Галоўны ўваход вылучаны чатырма калёнамі.
У доме разьмяшчалася вэранда, жылыя пакоі, габінэты, сталоўка, заля для прадстаўнічых мэт, бібліятэка з уласным эксьлібрысам. Мелася калекцыя твораў мастацтва ў выглядзе фамільных партрэтаў, напісаных алеем, халоднай зброі, антыкварных вырабаў з парцаляны і старога срэбра.
Ацяпляўся з дапамогай адной печы праз дымаходы. А потым, «пры школе», сыстэма ацяпленьня сапсавалася, і замест яе ўсталявалі некалькі грубак.
Побач з домам былі ўзьведзеныя гаспадарчыя пабудовы і жыльлё для прыслугі, дзе пазьней знаходзілася калгасная кантора, клюб і бібліятэка.
Ад сядзібы да возера вядзе алея, дзе захаваліся даволі рэдкія для Беларусі дрэвы — дзьве лістоўніцы Сукачова і чатыры чорныя таполі. У возеры водзяцца карасі, шчупакі і акуні[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads