Талачынскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талачы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 478 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Талачын.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Талачынскі раён падзелены на 7 сельсаветаў — Аболецкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Коханаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі і Талачынскі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 17 ліпеня 1924 году. Некаторыя населеныя пункты, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі раёну, згадваюцца ў летапісах XI—XII стагодзьдзяў, у тым ліку і старадаўні Друцак, якому ў 2001 годзе споўнілася 1000 гадоў. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[5].
Геаграфія
Мяжуе з Аршанскім, Сеньненскім, Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Магілёўскай вобласьцю.
Насельніцтва
Транспарт
Праз раён пралягае чыгунка і аўтамагістраль Берасьце — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі, газаправоды Ямал — Эўропа і Таржок — Менск — Івацэвічы, нафтаправод Унеча — Дзісна.
Асобы
- Міхась Зарэцкі (*20.11.1901, Высокі Гарадзец — †29.10.1937, Менск) — беларускі празаік, драматург, перакладчык, крытык.
- Лявон Баразна (*04.02.1926, Новае Сяло — †15.08.1972, Менск) — мастак і фальклярыст.
- Вера Вярба (*14.01.1942, Высокі Гарадзец — †15.07.2012) — беларуская паэтэса.
- Аркадзь Жураўскі (*05.08.1924, Янава — †09.01.2009) — беларускі мовазнавец.*
- Іван Карэйша (*1938, Малое Высокае — †?) — ахвяра карнай псыхіятрыі, палітычны вязень у БССР.
- Алесь Петрашкевіч (*01.05.1930, Пярэвалачня — †24 жніўня 2012, Менск) — гісторык, драматург, сцэнарыст, кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданьні Беларускай савецкай энцыкляпэдыі
- Міхаіл Савіцкі (*18.02.1922, Зьвянячы — †08.11.2010, Менск) — беларускі мастак, акадэмік НАН Беларусі, Герой Беларусі (2006), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расеі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads