Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх (Вельямовічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя ў вёсцы Вельямовічах.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вельямовічы |
Каардынаты | 52°13′14.40″ пн. ш. 23°27′14.57″ у. д. |
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Сядзіба Вельямовічы ўпершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
3 1862 году маёнтак належаў роду Юльяна Канапінскага, па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі і распрадалі маёнтак. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны існавалі два фальваркі: адна сядзіба належала роду Саковічаў, другая — Дабрынецкім.
Найноўшы час
Па Першай сусьветнай вайне Саковічы прадалі адну частку свайго фальварку Ялавіцкаму, другую — Дабрынецкім.
Па Другой сусьветнай вайне палац цалкам зьнішчылі.
Remove ads
Парк
Пэйзажны парк займае плошчу 3 га і мае ў пляне форму прастакутніка. Пэйзажная частка парку разьмяшчаецца перад парадным партэрам, абмяжоўваецца на захадзе дзьвюма сажалкамі. У асноўным растуць ліпа, ясень, граб, клён, конскі каштан ды іншыя. За паркавым партэрам разьмяшчаўся невялікі сад з маршрутамі дзеля шпацыру грабавай алеяй, уздоўж ліпавай пасадкі і глыбокага яра з ручаём.
Парк захаваўся амаль у ранейшых межах, але зьдзічэў, зарос хмызьняком, сажалкі забруджаныя[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads