Сямён Пяньчук

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сямён Пяньчук (нар. 17 студзеня 2001 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Баранавічаў» (у арэндзе зь «Менску»).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец клюбу «Менск», дзе займаўся футболам зь пяці гадоў. У 2018 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў 2019 годзе абараняў колеры «Менску» ў Юніёрскай лізе УЭФА. 23 верасьня 2020 году дэбютаваў за асноўную каманду «Менску» ў Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы супраць «Смалявічаў» (4:0) і пасьпеў адзначыцца голам. Пасьля працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня 2024 году[2]. У пачатку траўня 2024 году атрымаў цяжкую траўму, сутыкнуўшыся з мэталічнай агароджай на стадыёне САК Алімпійскі ў Менску[3]. Футбаліст быў вымушаны прапусьціць рэшту сэзону. У студзені 2025 году падпісаў новае працоўнае пагадненьне з клюбам[4]. Улетку быў накіраваны ў арэнду ў першалігавыя «Баранавічы»[5].

Міжнародная

У кастрычніку 2019 года гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads