Сянно (возера)

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сянно (возера)
Remove ads

Сянно, Сеньненскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Крывінкі. Знаходзіцца ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 3,15 км². Даўжыня 6,03 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31,5 м. Даўжыня берагавой лініі 18,9 км.

Возера
Сянно
лац. Sianno
Thumb
Панарама Сянно
Возера Сянно
КраінаБеларусь
Плошча3,15 км²
Плошча вадазбору67,9 км²
Максымальная глыбіня31,5 м
Найбольшая даўжыня6,03 км
Найбольшая шырыня0,92 км
Даўжыня берагавой лініі18,9 км
Вышыня над узроўнем мора143,4 м
Каардынаты54°50′08″ пн. ш. 29°42′05″ у. д.
Сянно на мапе Беларусі
Thumb
Сянно
Сянно
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На паўднёвым беразе возера стаіць места Сянно.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў кірунку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Рэльеф дна няроўны, найбольш глыбокія месцы ў сярэдзіне возера і ідуць у кірунку з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны вышынёй да 21 мэтраў. Берагі возера вышынёй да 0,6 мэтраў і месцамі зьліваюцца з схіламі катлавіны. Мелкаводная зона вузкае і пясковае, займае каля 28 % плошчы возера. На вялікіх глыбінях дно засланае глеем. Шырыня паласы надводнай расьліннасьці да 50 м.

У возера ўпадаюць каля 20 ручаёў, у тым ліку з Кулікоўскага возера. Злучаецца пратокай з Багданаўскім возерам на поўначы.

Remove ads

Флёра і фаўна

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, краснапёрка, карась, мянтуз; ёсьць вугор[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads