Сяргей Мілінкавіч-Савіч

сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Мілінкавіч-Савіч
Remove ads

Сярге́й Мілі́нкавіч-Са́віч (па-сэрбску: Sergej Milinković-Savić / Сергеј Милинковић-Савић; нар. 27 лютага 1995 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клюбу «Аль-Гіляль» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі. Ёсьць сынам футбаліста Нікала Мілінкавіча і баскетбольнай гульчыхі Міланы Савіч.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Не зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Гішпаніі, пачаў займацца футболам у акадэміі сэрбскага клюбу «Ваяводзіна». Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў з клюбам 26 сьнежня 2012 году[3]. 23 лістапада 2013 году Мілінкавіч-Савіч дэбютаваў у пачатковым складзе ў гасьцявым матчы супраць «Ягодзіны», але клюб саступіў зь лікам 3:0. 9 сакавіка 2014 году спартовец забіў свой першы гол у матчы супраць «Спартака» (1:1). У чэрвені 2014 году Мілінкавіч-Савіч склаў пяцігадовую дамову з бэльгійскім клюбам «Генк» і атрымаў кашулю з нумарам 20[4]. 2 жніўня 2014 году ён дэбютаваў у складзе новай дружыны ў хатнім матчы супраць «Сэркль Бруге» (1:1). Дзякуючы добраму сэзону, гулец прыцягнуў увагу «Ляцыё», які набыў футбаліста. 31 ліпеня 2015 году Мілінкавіч-Савіч далучыўся да табару італьянскага клюбу[5]. Дэбют прыпаў на хатнюю перамогу над нямецкім «Баерам» зь лікам 1:0 у матчы першага этапу плэй-оф Лігі чэмпіёнаў 18 жніўня 2015 году[6]. Гулец адразу ж стаў футбалістам асноўнага складу клюбу.

Міжнародная

У кастрычніку 2015 году Мілінкавіч-Савіч быў выкліканы ў нацыянальную зборную Сэрбіі Радаванам Чурчычам да кваліфікацыйных матчаў да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць Альбаніі і Партугаліі[7]. Але гулец на пляцоўцы не зьявіўся. У траўні 2016 году футбаліст зноўку быў выкліканы да складу зборнай Славалюбам Мусьліным на таварыскія матчы супраць зборных Кіпру, Ізраілю і Расеі[8]. Аднак, паслугі гульца не былі выкарыстаныя, пасьля чаго Мусьлін заявіў, што Мілінкавіч-Савіч ня ўпісваецца ў тактычныя схемы дружыны. Дэбют гульца адбыўся толькі 10 лістапада 2017 году ў матчы супраць зборнай Кітаю ўжо пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Младэна Крстаіча[9].

Remove ads

Дасягненьні

«Ваяводзіна»:

  • Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2014

«Ляцыё»:

«Аль-Гіляль»:

  • Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2024
  • Уладальнік Кубка Саудаўскай Арабіі: 2024
  • Уладальнік Супэркубка Саудаўскай Арабіі: 2023

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads