Сяргей Пушкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Львовіч Пушкін (па-расейску: Сергей Львович Пушкин; 23 траўня (3 чэрвеня) 1770, Санкт-Пецярбург — 29 чэрвеня (10 ліпеня) 1848, Масква) — айцец Аляксандра Пушкіна, паэт-аматар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Атрымаў сьвецкае, францускае выхаваньне. Будучы запісаным сьпярша ў войска, ён у 1775 г. быў пералічаны ў гвардыю, а з 1777 па 1791 лічыўся сержантам Ізмайлаўскага палка. Затым быў узьведзены ў прапаршчыкі, а пасьля іх у капітаны. Да 1797 году служыў у лейб-гвардыі егерскім палку, адкуль выйшаў у адстаўку маёрам, у 1798 г. Сёлета пераехаў у Маскву. Знаходзіўся ў Камісарыяцкім штаце, сьпярша ў Маскве (у гэты час нарадзіўся паэт). Будучы на службе ў Камісарыяцкім дэпо, камісіянэр 8-й клясы з 1802 г., 7-й клясы — з 1804 г. («по рачительному исполнении должности»), вайсковы саветнік з 25 чэрвеня 1812 году. У 1811 быў узнагароджаны ордэнам Сьв. Уладзімера.
Затым у Варшаве быў начальнікам Камісарыяцкай камісіі рэзэрвовага войска. У Варшаве, Сяргей Львовіч, у ліпені 1814 году, уступіў у Ордэн вольных муляроў, у ложу «Паўночнага Шчыта», да якой, пройдучы чатыры папярэдніх ступені, быў «далучаны» 10 кастрычніка 1817 году. А незадоўга перад гэтым — 12 студзеня — ён быў звольнены са службы з чынам 5-й клясы. Пабраўся шлюбам ён адносна маладым — яшчэ будучы афіцэрам лейб-гв. егерскага полка, — у Пецярбургу, у лістападзе 1796 году, на Надзеі Восіпаўне Ганібал — сваёй траюраднай пляменьніцы, якая жыла тады з маці ў Пецярбурзе. Надзея Восіпаўна была дачкой Восіпа Абрамавіча Ганібала, ад шлюба яго з Мар'яй Аляксееўнай Пушкінай.
«Быў вядомым як дасьціпнік і чалавек незвычайнай знаходлівасьці. Пісаў вершы на францускай мове, удзельнічаў у спэктаклях і хораша дэклямаваў». Уладальнік сёлаў у Болдзіна і Кісьценева ў Арзамаскім павеце Ніжагародзкай губэрні.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads